Сегодня: Пятница, 1 мая 2026
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Мировые новости

Жырыноўскі хоча, каб Беларусь стала Менскай фэдэральнай акругай Расеі

12.04.2006
| Мировые новости

“Беларусь павінна стаць восьмай фэдэральнай акругай Расеі, назавем яе Менскай,” – пра гэта заявіў сёньня журналістам віцэ-сьпікер Дзярждумы Расеі, старшыня ЛДПР Уладзімер Жырыноўскі. Паводле яго, беларуская тэма абмяркоўвалася на мінулым тыдні на сустрэчы прэзыдэнта Расеі з лідэрамі думскіх фракцыяў. Жырыноўскі выказаўся за ўваходжаньне Беларусі ў склад Расейскай Фэдэрацыі, “мы супраць канстытуцыйнага акту, выбараў у парлямэнт саюзнай дзяржавы, гэта марнаваньне грошай” – заявіў віцэ-сьпікер Думы.
Паводле Жырыноўскага, паўнамоцным прадстаўніком прэзыдэнта Расеі ў Менскай фэдэральнай акрузе хай будзе беларус, а не расеец. Падобным жа чынам паводле Жырыноўскага можа быць вырашаная і ўкраінская праблема. Старшыня ЛДПР мяркуе, што “калі ў Януковіча атрымаецца правесьці фэдэратыўную рэформу, адбудзецца распад Украіны і ўваходжаньне яе паўдзённых і ўсходніх рэгіёнаў у Расейскую Фэдэрацыю”. Жырыноўскі чакае, што тады ў Расеі зьявяцца Адэская, Харкаўская, Днепрапятроўская і Луганская акругі.
**************************** Аналіз Юрыя Дракахруста:
(Дракахруст:) “У заяве Жырыноўскага некалькі сэнсаў, некалькі слаёў. Першы – праца з выбаршчыкамі. Пакуль у Расеі застанецца даволі шмат людзей , якія настальгуюць па імпэрыі, ён будзе зьбіраць ураджай галасоў падобнымі скандальнымі заявамі. Пра тое, што мэта – менавіта электаральны ўраджай, сьведчыць той чыньнік, што старшыня ЛДПР распаўсюдзіў свае пляны пашырэньня Расеі і на Ўкраіну, дзе ніхто, нават прыгаданы ім Януковіч, аддаваць сваю краіну Маскве не зьбіраецца.
І ўсе ж выглядае, што ў плянах лібэрал-дэмакрата ёсьць і іншы слой, іншы сэнс. Ня тое, каб ён агучваў патаемныя пляны Пуціна, тое, пра што маўчыць , але марыць Крэмль, аднак пробным шарам, укідваньнем тэмы ў грамадзтва шчыраваньні Жырыноўскага хутчэй за ўсё зьяўляюцца. Яны някепска ўпісваюцца ў агульную карціну новай расейскай эканамічнай палітыкі адносна Беларусі: сур’ёзныя ўрадоўцы ціснуць па газу, па нафтапрадуктах, а Жырыноўскі мроіць пра восьмую фэдэральную акругу. Слова сказана, а адказнасьці ніякай — гэта ж Жырыноўскі, што зь яго возьмеш?
Пры гэтым беларускія ўлады трапляюць у пэўную інфармацыйную пастку, якую самі сабе стварылі. Падчас выбарчай кампаніі і гарачага тыдня 19-25 сакавіка той, хто глядзеў беларускія тэлеканалы, мог падумаць, што Жырыноўскі – прэзыдэнт Расеі і адначасна штатны супрацоўнік беларускай тэлевізіі — настолькі часта ён мільгаў на экране, як выдатны экспэрт і адначасна голас Расеі. Вось сёньня голас ўлюбёнцы беларускай прапаганды і прагучаў ва ўсёй шчырасьці. І што зараз казаць, хіба пра тое, што Буш і яму, як і беларускай апазыцыі, мільёны адваліў, каб пакрыўдзіць “сінявокую Беларусь”?
Ёсьць і палітычная пастка – чым з большым імпэтам беларускія ўлады вядуць уласную “халодную вайну” з Захадам, тым больш злавеснай гучыць клаўнада Жырыноўскага наконт Менскай фэдэральнай акругі.

Ещё интересные новости

Павел Дуров
Мировые новости

Павел Дуров улетел из Франции

15.03.2025

Согласно информации, предоставленной AFP, создатель Telegram, Павел Дуров, получил судебное разрешение на кратковременный выезд из Франции и направился в Дубай.

Читать
Картофель

Крупнейший экспортёр картофеля увеличил продажи

15.03.2025
Сейм Литвы

На выборах в парламент Литвы победила оппозиционная партия

28.10.2024
Белоруска стала победительницей конкурса красоты "Миссис Вселенная — 2024" (Mrs Universe 2024)

Белоруска победила в конкурсе «Миссис Вселенная — 2024»

10.10.2024
На каких машинах предпочитают ездить сами китайцы

Какие автомобили покупают сами китайцы

03.09.2024

Последние новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025
Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал