Сегодня: Вторник, 16 декабря 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Спорт

Чаму хакейная федэрацыя адмовілася ад “Пагоні”?

30.04.2008
| Спорт

У гонар стогадовага юбілею Міжнароднай фэдэрацыі хакея ўдзельнікі хакейнага чэмпіянату сьвету, які стартуе 2 траўня ў Канадзе, адзін са сваіх матчаў згуляюць у “рэтра-форме”.
Гэтак нацыянальныя фэдэрацыі адзначаць найважнейшую для разьвіцьця хакею старонку сваёй гісторыі. Ад такой ідэі адмовілася толькі зборная Беларусі, якая на пачатку 1990-х шлях у хакейную эліту пачала пад гістарычнай “Пагоняй”. У афіцыйным тлумачэньні Фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь гаворыцца пра немагчымасьць такога кроку — маўляў, да атрыманьня незалежнасьці ў 1991 годзе Беларусь не выступала самастойнай камандай.
Згодна з інфармацыяй Міжнароднай фэдэрацыі хакея, абсалютная бальшыня ўдзельнікаў фінальнай часткі чэмпіянату сьвету ў Канадзе з энтузіязмам адгукнулася на ініцыятыву адзначыць такім чынам юбілей фэдэрацыі.
Гаспадары чэмпіянату ў адным з матчаў выйдуць на лёд у форме 1976 году ў гонар перамогі ў першым розыгрышы Кубку Канады. Іхныя геаграфічныя суседзі, амэрыканцы, нагадаюць пра свой трыюмф на Алімпіядзе 1960-га. Дзейныя алімпійскія чэмпіёны, швэды, згуляюць у швэдрах залатога для іх чэмпіянату сьвету 1957 году. Зборная Латвіі абрала варыянт формы, у якой латышы перад савецкай акупацыяй стартавалі на Алімпіядзе 1936 году. Французы спыніліся на форме 1968 году, у якой гулялі на Алімпіядзе ў сваёй краіне — у Грэноблі. Каманда Расеі выйдзе ў швэдрах зборнай СССР 1956 году, калі тая дэбютавала на Алімпіядзе і выйграла золата. Спадкаемцамі яшчэ адной, ужо не існуючай на мапе краіны — Чэхаславаччыны — стануць чэхі, шматразовыя пераможцы ўсясьветных першынстваў і Алімпійскіх гульняў. На сайце Міжнароднай фэдэрацыі хакею разьмешчаныя выявы рэтра-формы ўсіх удзельнікаў чэмпіянату, апроч зборнай Беларусі (www.iihf.com/channels/iihf-world-championship/vintage-jerseys.html).
У офісе Беларускай фэдэрацыі хакею пацьвердзілі, што атрымлівалі запыт зь Міжнароднай фэдэрацыі. А немагчымасьць далучыцца да рэтра-кампаніі патлумачылі тым, што беларуская зборная ня мела нацыянальнай каманды да атрыманьня незалежнасьці ў 1991-м. Іншым аргумэнтам сталася тое, што форма ўзору пачатку 1990-х не захавалася, усё раздадзена гульцам. Але шмат хто сыходзіцца ў думцы, што пытаньне з спартовага перайшло ў палітычнае. Аляксандар Лукашэнка ў сярэдзіне 1990-х асабіста ініцыяваў адмову ад гістарычных сымбаляў. За выкарыстаньне бел-чырвона-белага сьцяга і герба “Пагоня” ў Беларусі сёньня прыцягваюць да судовай адказнасьці.
Ад 1993 году і цягам наступных васьмі гадоў, якраз ад пачатку ўздыму зборнай Беларусі да адной з наймацнейшых у сьвеце, віцэ-прэзыдэнтам Фэдэрацыі хакею Беларусі быў Уладзімер Беражкоў. Ён кажа, што калі ўсе зборныя знайшлі магчымасьць згадаць пра выбітныя старонкі і гісторыю свайго хакею, то пры моцным жаданьні гэта магла зрабіць і Беларусь:
“Мы пачыналі ў 1995 годзе ў форме з “Пагоняй”. Гэта быў дзяржаўны герб краіны, які красаваўся на швэдрах гульцоў зборнай. Пад “Пагоняй” мы выйгралі тры турніры, у тым ліку трапілі ў групу “Б”. І ўжо ў групе “Б” у 1996 годзе нас апранулі ў новую форму з надпісам “Belarus” лацінскімі літарамі. Напэўна, цікава было б убачыць каманду ў рэтра-форме, хоць гэтая гісторыя не такая ўжо працяглая; не глыбока ідзе каранямі ў глыбіні часу — скажам, не ў 1936 год, а ўсяго ў 1993-ці. То бок, не такое ўжо рэтра… Сёньня чытаў камэнтар Фэдэрацыі хакею, што ў іх, маўляў, не захавалася гэтая форма. Я і сам памятаю, што пераважна гэта былі пераможныя турніры, а ўмовы былі такія, што калі каманда выйграе, то майкі мы раздаём хакеістам. То бок, калі яны ёсьць, то ў прыватных калекцыях. Дакладна ведаю, што камплекту формы няма. А вось каб вырабіць гэтую форму — гэта ўжо пытаньне да Фэдэрацыі”.
Відавочна, што тым больш не засталося арыгінальных камплектаў у тых камандах, якія абралі сабе за рэтра формы 1930-х ці нават 1970-х гадоў. Аднак фэдэрацыі пайшлі на выдаткі і пашылі строі паводле гістарычных узораў.
Шматгадовы капітан зборнай Беларусі ўзору пачатку 1990-х Аляксандар Андрыеўскі кажа, што гісторыя беларускага хакея зусім кароткая ў параўнаньні зь іншымі хакейнымі дзяржавамі. Аднак ганарыцца першымі посьпехамі, якія супалі з тагачаснай сымболікай, варта:
“Так, тады была “Пагоня”, калі вы памятаеце. У мяне такіх маек было некалькі, адну нават, узгадваю, дакладна аддаў на падарунак. Але, аб’ектыўна кажучы, у нас такі кароткі хакейны пэрыяд, што выбіраць якуюсьці рэтра-форму проста не выпадае. Самі мяркуйце: у нас была адразу “Пагоня”, потым мы вярнуліся да старога герба, які ёсьць дагэтуль. Вось і ўсё. Па вялікім рахунку, у нас і выбіраць асабліва няма з чаго. Калі насамрэч узяць нашу гісторыю, то на тле ўсіх астатніх зборных яна зусім нязначная. Так, “Пагоня” была ў 1995 годзе ў Баўгарыі, калі мы выйшлі ў групу “Б”, але гэта яшчэ не была эліта. У эліту ўжо выходзілі, калі на швэдрах “Belarus” была напісана. Калі ўзяць нашых суседзяў, тых жа латышоў, то ў іх свая дзяржаўнасьць была раней, вось яны і вырашылі ў той форме згуляць. Але ж вы ж ведаеце, што Латвія, Літва, Эстонія заўсёды асобна стаялі”.
Хакейны чэмпіянат сьвету пройдзе ў Канадзе з 2 да 18 траўня. На папярэднім этапе спаборніцтваў 7 траўня беларуская зборная згуляе з супернікам, які апране рэтра-форму. Гэта будзе каманда Францыі. Беларусь усе гульні правядзе ў форме зь цяперашнім дзяржаўным гербам.
Ігар КАРНЕЙ Радыё Свабода

Ещё интересные новости

Усик нокаутировал Дюбуа и в третий раз стал абсолютным чемпионом мира по боксу
Спорт

Усик победил в поединке за титул абсолютного чемпиона мира

20.07.2025

На арене "Уэмбли" украинский боксер одержал победу над британцем Даниэлем Дюбуа, отправив соперника в нокаут в пятом раунде. Бой завершился досрочно, зафиксировав триумф украинского спортсмена.

Читать

«Луч» выпустил часы в честь легенды белорусского хоккея

28.10.2024

12-летний белорусский футболист подписал контракт с «Реал Мадрид»

21.08.2024

В Молодечно пройдёт Чемпионат мира по городошному спорту

27.07.2024
Сборная Испании обыграла Англию в финале Евро-2024

Сборная Испании обыграла Англию в финале Евро-2024

15.07.2024

Последние новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025
Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал