Сегодня: Среда, 15 октября 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Общество

На Кастрычніцкай плошчы ідзе шматтысячны мітынг

19.03.2006
| Общество

Каля паловы на дзясятую на Кастрычніцкай плошчы пачаўся мітынг. Сяргей Калякін паведаміў, што ў іх затрымалі гукаўзмацняльную апаратуру, таму напачатку Мілінкевіч быў вымушаны выступаць з мэгафонам. Каля 10-й гадзіны была ўсталёўваная гукаапаратура і пачаўся мітынг. На плошчы таксама зьявіўся Аляксандар Казулін. Карэспандэнты Свабоды ацэньваюць колькасьць удзельнікаў у 30 тысяч чалавек. Аляксандар Мілінкевіч заклікае не разыходзіцца, пакуль ня будуць агучаныя афіцыйныя вынікі ЦВК.
Мілінкевіч заявіў: “Беларусы перамаглі! Беларусы перамаглі свой страх, калі прыйшлі на плошчу”.
Мілінкевіч сказаў, што кааліцыя цяпер ператворыцца ў шырокі народны рух за свабоду Беларусі.
Было таксама аб’яўлена, што штабу Мілінкевіча вядомыя вынікі незалежных экзіт-полаў. Паводле іх, Мілінкевіч атрымаў каля 30% галасоў, а Лукашэнка каля 47% галасоў. У выніку, Мілінкевіч заявіў, што не прызнае афіцыйных вынікаў выбараў і будзе патрабаваць другога туру.
Мілінкевіч назваў выбары “фарсам”. Ён выступаў хрыплым голасам, эмацыйна.
Пасьля Мілінкевіча выступаіў кіраўнік незалежнага назіраньня Бухвостаў. Потым на плошчу выйшаў Анатолькі Лябедзька, які заявіў, што “беларусы ўсталі з кален”.
Каля 10-й гадзіны зьявілася гукаапаратура і пачаўся сапраўдны мітынг.
У той жа час раптоўна сапсавалася надвор’е – пайшоў моцны сьнег. Дзьме сьцюдзёны вецер.
На сцэну прабіўся іншы кандыдат — Аляксандар Казулін — узяў бел-чырвона-белы сьцяг і такім чынам прывітаў натоўп на Кастрычніцкай плошчы.
Казілін сказаў, што беларускі народ “павінен дапамагчы Лукашэнку сысьці”.
Казулін заявіў, што “рэвалюцыя ўжо адбылася – у розумах людзей”. Ён заклікаў разам маліцца за свабоду і перамогу. Адзін са сьвятароў выйшаў да мікрафона і прачытаў малітва. Апрача сьцягоў, бачна шмат ікон. крыжоў.
Прыхільнікаў Лукашэнкі заўважана не было. Людзей вельмі шмат. Уся плошча запоўнена. Паабал плошчы — у сквэры, на падыходах — таксама вялікія натоўпы людзей.
Афіцыйныя крыніцы МУС паведамілі пра 3000 удзельнікаў. Гэта значна заніжаная лічба. На гэты момант тут ужо дзясяткі тысяч людзей, перадае наш карэспандэнт з Кастрычніцкай плошчы.
На знак пратэсту супраць афіцыйнага асьвятленьня выбараў, якія трансьлююцца празь вялікі экран на Кастрычніцкую плошчу Менску, удзельнікі акцыі пратэсту скандуюць лёзунгі “Ганьба!”, “Праўды!”, “Жыве Беларусь!”.
Адзін з папулярных лёзунгаў, якія скандуюць удзельнікі: “Верым – можам – пераможам.”
Аляксандар Мілінкевіч заклікае людзей не разыходзіцца, пакуль ня будуць агучаныя афіцыйныя вынікі ЦВК.



Ещё интересные новости

Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо
Воложин

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Вчера жители деревни Родевщина заметили выпавшего из гнезда аистенка и немедленно обратились за помощью к специалистам МЧС.

Читать
Ограничения на посещение лесов введены в 7 районах Беларуси

Ограничение на посещение лесов введено в Воложинском районе

21.07.2025
Последствия непогоды в деревне Вархи Городокского района. 9 июля 2025 года, Витебская область.

Мощный смерч прошел через деревню Вархи в Городокском районе

09.07.2025
Рысь

Туристы на пешеходном турмаршруте из Ивенца в Раков встретили рысь с рысятами

07.07.2025
Оранжевый уровень опасности объявили на четверг

Оранжевый уровень опасности объявили в Беларуси из-за жары

02.07.2025

Последние новости

Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025
В Воложинском районе травмирована водитель СПМ

В посёлке Ивенец столкнулись электросамокат и автомобиль

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал