Дарагія суайчыннікі! Шаноўныя сябры! Кожны год 25 сакавіка мы святкуем Дзень Волі – дзень, які стаў святам беларускай душы, падставай для найвялікшага гонару за народ Беларусі. 90 гадоў таму 25 сакавіка 1918 найлепшыя сыны нашае зямлі зрабілі мужны крок і заявілі ўсяму свету пра жаданне і права беларусаў мець сваю вольную незалежную дэмакратычную дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку. Сваёй самаахвярнай працай на карысць Айчыны заснавальнікі БНР ды іхныя паслядоўнікі заклалі падмурак незалежнасці нашай краіны. Гісторыя даказала, што яны выказвалі волю мільёнаў беларусаў.
Цягам трагічнага 20-га стагоддзя наш народ марыў пра сваю дзяржаву. У 1991 годзе незалежнасць Беларусі была адноўлена. Аднак толькі беcпасярэдняя воля народу, выражаная ў актыўным чыне, здольная стварыць трывалую дзяржаву. Сёння ўсім нам належыць шанаваць дасягненні нашых вялікіх продкаў і працаваць далей дзеля Свабоды, Незалежнасці, нацыянальнага адраджэння і росквіту нашай любай краіны.
Зробім так, каб светлае свята 25 сакавіка прыйшло ў кожны беларускі дом і сям’ю. Пакажам моц беларускага духу і веры! Годна ўздымем у гэты дзень святыя бел-чырвона-белыя штандары з “Пагоняй”! Нас ёсць, было і будзе шмат і мы пераможам! Жыве Беларусь!
Исполком будет согласовывать руководителей частных компаний?
Местные власти в республике могут обрести расширенные полномочия в области кадровых решений в различных структурах.
Читать