Учора ў Мастах адбыўся суд над лідэрам гарадзенскага «Маладога Фронту» Яўгенам Скрабутанам. За тое, што ён меў пры сабе пяць тысячаў календарыкаў зь выяваю лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, Скрабутана зьвінавацілі ў распаўсюдзе матэрыялаў бяз выходных дадзеных і незаконнай агітацыі.
Суддзя вынесла рашэньне аб віноўнасьці маладафронтаўца паводле двух артыкулаў адміністратыўнага кодэксу – 167 (незаконная агітацыя) і 173 (распаўсюд матэрыялаў бяз выходных дадзеных) і прысудзіла Яўгену 290 тысячаў штрафу.
“Дадзенае рашэньне ёсьць цалкам незаконным, бо календарыкі мелі выходныя дадзеныя і я іх увогуле не распаўсюджваў, а проста меў пры сабе. Таму я буду абскарджваць гэты прысуд у вышэйшых судовых установах,” – паведаміў Яўген Скрабутан.
Лукашенко раскрыл картофельный заговор
В ходе посещения киностудии «Беларусьфильм» 10 июня, Александр Лукашенко рассказал о ходе расследования дела об умышленном создании дефицита картофеля.
Читать