Дыскусія на тэму Беларускай Народнай Рэспублікі і яе значэння для беларускай дзяржаўнасці адбылася ў рэдакцыі прэзідэнцкай газеты “Советская Белоруссия” з удзелам дырэктара Інстытута гісторыі Аляксандра Кавалені, вядомых беларускіх гісторыкаў Віталя Скалабана, Уладзіміра Ляхоўскага, Валянціна Мазца ды іншых. Справаздача з яе надрукаваная ў сённяшнім нумары выдання.
Галоўны рэдактар “СБ” Павел Якубовіч у сваім выступе адзначыў: “БНР з’яўляецца часткай гісторыі беларусаў. Так, рамантычная ідэя, якая сутыкнулася з суворымі рэаліямі 1917-1918 гадоў, была асуджана на паразу, і таму трагічны лёс людзей, якія арганізавалі БНР… Сам факт, што ўпершыню ў гісторыі, у 1918 годзе, беларусы зрабілі спробу стварыць незалежную дзяржаву, – гэта заслугоўвае павагі”.
Усе ўдзельнікі дыскусіі былі адзінымі ў тым, што БНР была этапам станаўлення беларускай дзяржаўнасці.
Нагадаем, 25 сакавіка адзначаецца Дзень Волі (праўда, пакуль не на дзяржаўным узроўні). У 1918 годзе ў Мінску была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Дэмакратычныя сілы запланавалі на 25 сакавіка традыцыйнае святочнае шэсце ў беларускай сталіцы.
Исполком будет согласовывать руководителей частных компаний?
Местные власти в республике могут обрести расширенные полномочия в области кадровых решений в различных структурах.
Читать