Сёння ў Гамбурзе адбылося ўручэнне прэміі Свабоды лідэру дэмакратычных сіл Аляксандру Мілінкевічу. Гэтая ўзнагарода ўручаецца штогод Ліберальным Інтэрнацыяналам – міжнароднай федэрацыяй ліберальных партыяў, у якую ўваходзяць больш за 60 палітычных груповак з 56 краінаў свету. Узнагарода прысуджаецца асобам, якія зрабілі выбітны ўнёсак у справу абароны правоў чалавека і палітычных свабодаў.
– Прысуджэнне прэміі Свабоды Ліберальнага Інтэрнацыянала – гэта вельмі важнае міжнароднае прызнанне дзейнасці беларускіх дэмакратычных сілаў, дзейнасці па адстойванні правоў чалавека і па распаўсюду дэмакратычных каштоўнасцяў у нашай краіне, – адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. – Я вельмі цаню тое, што сусветны саюз ліберальных партыяў падтрымлівае нашы памкненні ў дэмакратызацыі і еўрапеізацыі Беларусі. Ваша падтрымка мае для нас вялікае значэнне
А.Мілінкевіч выказаў упэўненасць, што “ў хуткім часе будзе магчымасць пераканаць усіх песімістаў, што Беларусь можа быць свабоднай, дэмакратычнай краінай адказных грамадзянаў, якім не патрэбныя ні сённяшнія, ні іншыя аўтарытарныя валадары, не кажучы ўжо пра тое, каб іх увогуле трэба было б прыдумваць”.
У папярэднія гады прэмію Свабоды Ліберальнага Інтэрнацыяналу атрымалі такія вядомыя палітыкі, як чэскі прэзідэнт Вацлаў Гавэл, міністр замежных справаў Германіі Ганс-Дзітрых Геншэр, лідэр расейскай партыі “Яблоко” Грыгорый Яўлінскі, прэзідэнт Эстоніі Ленарт Мэры і прэм’ер-міністр Пакістану Бэназір Бхута.
Лукашенко призвал готовиться к войне
Беларуси необходимо готовиться к войне, чтобы ее избежать. Об этом заявил Александр Лукашенко в ходе визита на Обуз-Лесновский полигон. «Старая формула: хочешь мира — готовься к войне. Еще раз хочу подчеркнуть...
Читать