Сегодня: Вторник, 18 августа 2026
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Политика

Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з Хавьерам Саланай і Бенітай Ферэра-Вальднер

31.01.2006
| Политика

Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з Хавьерам Саланай і Бенітай Ферэра-Вальднер Працягваецца візіт беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Мілінкевічам у Брусэль Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі сустрэўся з камісарам па пытаннях замежных стасункаў Еўрасаюза Бенітай Ферэра-Вальднер, а таксама з вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўерам Саланай.
Беларуская дэлегацыя, у якую акрамя Аляксандра Мілінкевіча ўваходзяць прадстаўнікі ягонай каманды Сяргей Калякін, Вінцук Вячорка і Анатоль Лябедзька, узяла ўдзел у працы пастаяннай сустрэчы міністраў замежных справаў усіх краін, што ўваходзяць у Еўрасаюз
На сустрэчы з Бенітай Ферэра-Вальднер Аляксандр Мілінкевіч казаў пра тое, каб у адрозненні ад палітыцы самаізаляцыі, якую праводзіць сённяшняе кіраўніцтва беларускай дзяржавы, Еўропа спрасціла візавы рэжым для беларускіх грамадзян. Падчас размовы было таксама закранута пытанне стварэння і развіцця разнастайных крыніц праўдзівай інфармацыі для грамадзян Беларусі.
Аляксандр Мілінкевіч выказаў пазіцыю аб’яднаных дэмакратычных сіл адносна месца беларускай праблематыкі ва ўзаемадачыненнях ЕС-Расія:
– Еўропа павінна даць ясны пасыл – дэмакратычная і прадказальная добрасуседская Беларусь ляжыць у глыбінным інтарэсы Расіі. Дэмакратычныя сілы ў Беларусі не нясуць антырасійскіх настрояў, – заявіў Аляксандр Мілінкевіч.
На традыцыйнай сустрэчы 25 міністраў замежных справаў краінаў Еўрасаюза, якая сёння была прысвечана Беларусі, Аляксандар Мілінкевіч выступіў з дакладам пра сітуацыю ў краіне і адказаў на шматлікія пытанні дыпламатаў.
У сваім выступе Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў рэальнае аб’аднанне дэмакратычных сіл.
– За некалькі гадоў упартай працы мы пабудавалі ў Беларусі надзвычайна шырокае аб’яднанне дэмакратычных партый: кансерватары, лібералы, сацыял-дэмакраты, камуністы, партыі зялёных і жанчын, сотні няўрадавых арганізацый, незалежныя прафсаюзы – усе паядналіся, каб вярнуць Беларусь да каштоўнасцей свабоды, дэмакратыі, незалежнасці краіны, якая стаіць пад пагрозай страты ў выніку безадказнай палітыкі цяперашняй улады. Зараз нашая агульная мэта – дэмакратычная незалежная краіна Беларусь як неад’емная частка еўрапейскай цывілізацыйнай прасторы.
Беларускую дэлегацыю прыняў Генеральны сакратар Еўрапейскага саюза, вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўер Салана. Рэагуючы на выказванні Аляксандра Мілінкевіча, ён адзначыў надзвычай важную ролю аб`яднання дэмакратычных сіл Беларусі: як шырокага спектра палітычных партый, гэтак і непалітычных грамадскіх арганізацый ды ініцыятыў. Хаўер Салана запэўніў, што Еўрасаюз разглядае Беларусь як незалежную еўрапейскую краіну з несумненнай дэмакратычнай перспектывай.
Візіт беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Мілінкевічам у Брусель працягваецца.

Ещё интересные новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома
Воложин

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

Читать
Картофель

Лукашенко раскрыл картофельный заговор

10.06.2025
Александр Лукашенко

Лукашенко подписал Указ о повышении тарифов на ЖКУ на 2025 год

30.01.2025
Воложинский райисполком

Исполком будет согласовывать руководителей частных компаний?

21.11.2024
Сейм Литвы

На выборах в парламент Литвы победила оппозиционная партия

28.10.2024

Последние новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025
Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал