Сегодня: Среда, 19 августа 2026
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Политика

Аляксандр Мілінкевіч лічыць неўдалым удзел апазіцыі ў мясцовых выбарах і называе нездавальняючай падрыхтоўку Кангрэса дэмсіл

04.01.2007
| Политика

Аляксандр Мілінкевіч лічыць неўдалым удзел апазіцыі ў мясцовых выбарах і называе нездавальняючай падрыхтоўку Кангрэса дэмсілЛідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч даў ацэнку хадзе палітычнай кампаніі “мясцовыя выбары” і падрыхтоўцы чарговага Кангрэса дэмакратычных сіл.
На думку Аляксандра Мілінкевіча: “Любыя заявы сёння кіраўнікоў палітычных партый аб зняцці дэмакратычных кандыдатаў сведчаць пра неўпэўненасць у сілах гэтых кіраўнікоў, якія, так і не здолелі арганізаваць шырокаразрэкламаванай агульнанацыянальнай палітычнай кампаніі “мясцовыя выбары”.
– На больш як 24 тысячы акругаў, апазіцыйныя палітычныя партыі выставілі разам менш за 1000 кандыдатаў, але і гэта лічба, па звестках інфармаваных людзей, завышаная ледзь не ў два разы. У некаторых выпадках, нават вядучыя палітыкі, спрабуючы зарэгістравацца, не змаглі фармальна выканаць элементарныя патрабаванні заканадаўства.
Склалася ўражанне, што лідэры партый не ведалі ў якіх умовах давядзецца праводзіць выбарчую кампанію. Размовы пра тое, што ўлады не друкуюць улёткі, забараняюць сустрэчы – гучаць не пераканаўча. Мы дзейнічалі па схеме – падавай заяўку, звяртайся да ўладаў, не дазваляюць, шукай магчымасці і праводзь сустрэчы. Сёння канстатую, што палітычную кампанію “мясцовыя выбары” можна назваць неўдалай. Нашы прапановы – адзіная палітычная кампанія, адна каманда, адно пасланне, адзін сцэнар – не былі падтрыманыя. Таму, хто як хацеў, так у выбарах і ўдзельнічаў. У гэтых умовах мы вымушаныя былі зрабіць тое, што магчыма – збіралі подпісы, сустракаліся з выбарцамі, дэмакратычным актывам у 26 гарадах Беларусі. Да дня выбараў папрацуем яшчэ ў 15 населеных пунктах. Трэба да канца выкарыстаць усе магчымасці для інфармавання людзей і толькі пасля прымаць рашэнне здымаць ці не здымаць кандыдатаў, – адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.
Ацэньваючы падрыхтоўку дэмакратычных сіл да Кангрэсу, Аляксандр Мілінкевіч звярнуў увагу на невыкананне пагаднення, падпісанага палітычнымі партыямі і зацверджанага Палітычнай радай:
– Пагадненне аб правядзенні Кангрэса, падпісанае кіраўнікамі палітычных партый і зацверджанае Палітычнай Радай, не выконваецца па прынцыповых пытаннях. Гэта падрывае давер, як да Палітрады так і да самога Кагнрэса. Сёння некаторыя партыі называюць астранамічныя лічбы сваіх вылучэнцаў на Кангрэс. Журналісты пачынаюць высвятляць, аказваецца, што сапраўдныя лічбы ў дзесяткі разоў меншыя. Таму падрыхтоўку да Кангрэса пакуль можна лічыць нездавальняючай. І самае кепскае, што шэраг кіраўнікоў партый не дэмантруе волі змяніць сітуацыю ў лепшы бок, – лічыць лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч.

Ещё интересные новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома
Воложин

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

Читать
Картофель

Лукашенко раскрыл картофельный заговор

10.06.2025
Александр Лукашенко

Лукашенко подписал Указ о повышении тарифов на ЖКУ на 2025 год

30.01.2025
Воложинский райисполком

Исполком будет согласовывать руководителей частных компаний?

21.11.2024
Сейм Литвы

На выборах в парламент Литвы победила оппозиционная партия

28.10.2024

Последние новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025
Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал