Сегодня: Среда, 21 января 2026
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Политика

Аляксандр Мілінкевіч даў прэс-канферэнцыю

19.03.2006
| Политика

Сёння ў 13.30 кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч даў прэс-канферэнцыю. Падчас прэс-каферэнцыі абвесціў вынікі агітацыйнай кампаніі, парушэнні і правакацыі збоку ўлады ў адносінах да актывістаў каманды, казаў пра нагнятанне ўладамі напружанай сітуацыі і пра мірны выхад людзей на вуліцу.
– Наша агітацыйная кампанія скончылася сёння ў поўнач. Мы лічым, што ў гэтых умовах, правялі добрую агітацыйную кампанію, падчас якой прапанавалі грамадству рэальную альтэрнатыву існуючаму ладу і дзеючаму прэзідэнту. Кульмінацыяй нашай кампаніі стаў учорашні канцэрт “За Свабоду!”, які прайшоў учора на плошчы Бангалор у Мінску, – адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.
Кандыдат у прэзідэнты казаў пра затрыманні і арышты актывістаў яго каманды, канфіскацыю агітацыйнай друкаванай прадукцыі.
– Больш за 450 чалавек былі затрыманыя міліцыяй падчас выбарчай кампаніі, больш за 160 чалавек аштрафаваныя вялікімі штрафамі. Толькі за апошнія 10 дзён 80 чалавек па надуманых абвінавачваннях былі кінуты ў турмы. Дагэтуль невядомы лёс затрыманага ўчора прафсаюзнага актывіста і журналіста з Гродна Івана Романа. Міліцыя канфіскавала 200 тысяч экзэмпляраў агітацыйнай прадукцыі, якая была выдадзена на грошы ЦВК.
Выбарчы працэс праходзіць з парушэннямі заканадаўства, людзей прымушаюць галасаваць датэрмінова, зганяюць на ўчасткі.
– Датэрмінова прагаласавала 31,3%, гэта ў два разы больш, чым на мінулых кампаніях. На закрытых участках абвяшчаюць вынікі галасавання, дзе за Лукашэнка прагаласавала 98-100%. Улада дазваляе сабе публічна абражаць кандыдата ад дэмакратычных сіл і ўсю дэмакратычную кааліцыю,- падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч.
Аляксандр Мілінкевіч казаў пра адмысловае нагнятанне напружанасці з боку ўлады і стварэнне атмасферы страху:
– У сталіцу ў масавым парадку сцягнуты падраздзяленні сілавых структур. Ужо блакуюцца цэнтр і ўезды ў Мінск, вядзецца слежка і і праслухоўванне тэлефонаў. Некалькі гадзіна таму адбыўся напад на офіс Асамблеі няўрадавых арганізацый. Мы ведаем, што ўлада рыхтуе правакацыі на сённяшні вечар. Але мы спадзяемся, што ў іх хопіць розуму, каб не збіваць і не страляць у мірных грамадзян. Але, калі, не дай Бог пральецца кроў, адказнасць ляжа на сённяшняе кіраўніцтва краіны.

Ещё интересные новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома
Воложин

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

Читать
Картофель

Лукашенко раскрыл картофельный заговор

10.06.2025
Александр Лукашенко

Лукашенко подписал Указ о повышении тарифов на ЖКУ на 2025 год

30.01.2025
Воложинский райисполком

Исполком будет согласовывать руководителей частных компаний?

21.11.2024
Сейм Литвы

На выборах в парламент Литвы победила оппозиционная партия

28.10.2024

Последние новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025
Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал