Бабруйск канчаткова зрабіўся горадам-легендай для карыстальнікаў інтэрнэту. Расійскі геймер атрымаў тры пуцёўкі ў бабруйскі санаторый “Шыннік” у якасці прыза за перамогу ў інтэрнэт-гульні “Гурманаўт”. Праўда, іншыя ўдзельнікі гульні жартам называюць прыз “ссылкай у Бабруйск”.
Як паведамілі “Рацыі” аўтары гульні, пераможца набраў найбольшую колькасць балаў і абышоў 20 тысячаў удзельнікаў. Балы ў “Гурманаўце” налічваюцца за кармленне і развіццё маленькіх катлетоідаў. Механізм гульні дазваляе кожнаму геймеру карміць і трэніраваць катлетоіда раз на суткі. Набраць больш балаў можна, калі прыцягваеш да выхавання свайго катлетоіда ягоных сяброў.
Аднак адзін з удзельнікаў гульні прыдумаў свой сцэнарый – ён узламаў код “Гурманаўта” і напісаў праграму, якая дазваляе хутка набіраць балы. Арганізатары ацанілі жарт праграміста і пажартавалі ў адказ – напрамак турыстычнай пуцёўкі, галоўнага прыза гульні, не быў пазначаны загадзя, таму вынаходлівага геймера адправілі ў Бабруйск. Але сапраўдных пераможцаў чакаюць іншыя прызы.
Ян Маўзэр
Доступ к белорусским сайтам из-за рубежа ограничат 25 марта
В Беларуси вводятся временные ограничения на доступ к виртуальному хостингу из-за рубежа. Доступ будет закрыт с вечера 24 марта до конца 25 марта.
Читать