Сегодня: Воскресенье, 18 января 2026
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Технологии

Пераклад Windows на беларускую мову спынены да лепшых часоў

13.06.2007
| Технологии

Высветліўшы, што 90% беларусаў – камп’ютарныя піраты, Еўрапейскае радыё вырашыла абмеркаваць гэтую тэму з генеральным дырэктарам прадстаўніцтва кампаніі Microsoft па Украіне і краінах СНД Валерыем Ланавенкам. Спадар Ланавенка адказаў таксама на некалькі нашых пытанняў наконт перспектываў Microsoft на беларускім IT-рынку.
Мікалай Карняйчук: Якая дынаміка попыту ў Беларусі на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне кампаніі Microsoft?
Валерый Ланавенка: Мы цалкам задаволеныя тэмпамі развіцця бізнэсу ў Беларусі. У параўнанні з мінулым годам аб’ёмы продажаў нашых беларускіх партнёраў падвоіліся. Для параўнання: еўрапейскі рынак расце тэмпамі прыкладна ў 10-15% штогод. Таму можна сказаць, што ў Беларусі мы бачым надзвычайную цікавасць да прадукцыі Microsoft.
Што датычыцца Windows Vista, попыт на яе мы бачым у асноўным у сферы хатніх спажыўцоў. Сёння ў Беларусі карпаратыўныя кліенты даволі стрымана ставяцца да гэтага прадукту, але я думаю, што гэта пытанне часу. Пасля таго, як пройдзе пачатковая стадыя тэставання на інфраструктуры карпарацый, попыт на Windows Vista будзе досыць высокі і там.
Хто з’яўляецца самымі буйнымі кліентамі Microsoft у Беларусі?
Гэта шэраг буйных прадпрыемстваў у банкаўскай сферы і ў галіне тэлекамунікацый, якія выяўляюць цікавасць да будавання больш сур’ёзнай, інтэграванай інфраструктуры сваіх камп’ютарных сістэм.
Ці плануе Microsoft дадатковае стымуляванне беларускага рынку? У якім стане, напрыклад, працэс адаптацыі Windows для беларускамоўных карыстальнікаў?
Пасля кансультацый з шэрагам дзяржаўных устаноў, а таксама з нашымі партнёрамі мы бачым, што попыт на беларускамоўны варыянт нашых прадуктаў будзе невысокі.
Microsoft – камерцыйная кампанія. Калі мы прымаем рашэнні па лакалізацыі нашых прадуктаў, мы арыентуемся на спажыўцоў. Праект, пра які вы кажаце, напэўна, будзе развівацца, але не ў тыя тэрміны, якія мы першапачаткова планавалі.
У Інтэрнэце ёсць інфармацыя, што ў 2000 годзе паміж кампаніяй Microsoft і ўрадам Беларусі было падпісанае пагадненне, якое прадугледжвала набыццё органамі дзяржаўнай улады краіны ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння. Ці сапраўды былі такія пагадненні?
Выкарыстанне ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння – гэта патрабаванне заканадаўства. Таму аніякіх дадатковых пагадненняў паміж уладальнікам правоў і дзяржавай у гэтым выпадку не патрабуецца.
З іншага боку, я вельмі рады, што ўрад Беларусі зацвердзіў апошнім часам некалькі пастаноў, якія рэгулююць гэтую галіну і, у прыватнасці, ускладаюць на кіраўнікоў прадпрыемстваў персанальную адказнасць за карыстанне неліцэнзійным ПЗ. Гэта, на маю думку, прагрэсіўны крок, які набліжае Беларусь да Еўрапейскага саюза і да нормаў, прынятых ва ўсім свеце.
Як бы Вы ацанілі ўзровень камп’ютарнага пірацтва ў Беларусі?
Microsoft не займаецца ацэнкай узроўню неліцэнзійнага праграмнага забеспячэння. Гэтым займаюцца іншыя кампаніі, такія, напрыклад, як IDC. Шкада, але апошнім часам Беларусь не трапляла ў спіс краін, дзе праводзяцца такія даследаванні, таму сітуацыю ацаніць даволі складана. Але я ўжо адзначаў надзвычайную цікавасць да нашага ліцэнзійнага ПЗ у Беларусі і часткова звязваем гэта са змяненнем стаўлення беларусаў да інтэлектуальнай уласнасці.
У мінулым годзе ўзровень пірацтва ў Расіі кампаніяй IDC быў ацэнены ў 85%. Мне складана казаць, вышэй ці ніжэй гэтая лічба ў Беларусі, але дыяпазон прыкладна той самы.
Ці праўда, што складаная сітуацыя з абаронай інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі з’яўляецца асноўным бар’ерам на шляху адкрыцця прадстаўніцтва Microsoft у нашай краіне?
Пры адкрыцці прадстаўніцтва мы кіруемся шэрагам фактараў. Ахова інтэлектуальнай уласнасці і аўтарскіх правоў, безумоўна, важны кампанент і грае сваю ролю, але гэта толькі адзін з такіх фактараў.
Да таго ж, у любым сваім рашэнні мы кіруемся інтарэсамі акцыянераў. Сёння мы не бачым неабходнасці ў адкрыцці асобнага прадстаўніцтва ў Беларусі, але сітуацыя можа змяніцца ў любы час.
Мікалай Карняйчук Еўрапейскае радыё для Беларусі

Ещё интересные новости

хостинг
Технологии

Доступ к белорусским сайтам из-за рубежа ограничат 25 марта

24.03.2025

В Беларуси вводятся временные ограничения на доступ к виртуальному хостингу из-за рубежа. Доступ будет закрыт с вечера 24 марта до конца 25 марта.

Читать
Павел Дуров

Павел Дуров улетел из Франции

15.03.2025

Вероятность столкновения астероида с Землей возросла

19.02.2025

Корпоративная почтовая система: преимущества и рекомендации

12.02.2025
Сотовая связь в Беларуси

С 1 декабря ужесточаются требования к качеству связи в Беларуси

12.11.2024

Последние новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025
Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал