Сегодня: Среда, 19 августа 2026
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Технологии

Памёр піянэр беларускамоўнага інтэрнэту

31.05.2007
| Технологии

Памёр піянэр беларускамоўнага інтэрнэту У Празе спынілася сэрца Ўладзімера Каткоўскага. Пасьля вусьцішнай аўтакатастрофы ён амаль цэлы год правёў у коме. Заўжды неймаверна цяжка ўсьведамляць плынную крохкасьць быцьця. На гэным тле ’шчэ цяжэй усьведамляць свае “правіны вольныя й міжвольныя”. 19 чэрвеня 1976.15 чэрвеня 2006.25 траўня 2007. Тры даты. Тры кропкі. І — бясконцасьць. Суму, жалобы, спачуваньня, сутаргавых успамінаў… Асэнсаваць немагчыма. Ахвота заснуць — раптам гэта толькі ўласнае вар’яцтва даўжынёй у год? І, выйшаўшы з забыцьця, дастаткова дабрацца да кампутара і, зайшоўшы куды‑небудзь на інтэрнэт‑форумы ці на pravapis.org, пабачыць ня проста знаёмыя, а нязмушана‑родныя нікі rydel23 і br23… Перад вачыма стаяць радкі, бясконца памножаныя сусьветным павуціньнем на колькіх мовах: “У чэскай Празе амаль праз год пасьля жудаснай транспартнай катастрофы памёр адзін зь піянэраў байнэту, ўэб‑майстар, блогер, фатограф Уладзімер Каткоўскі, вядомы як rydel23 і br23 у сеткавай супольнасьці Беларусі й сярод англамоўных карыстальнікаў, якія цікавяцца нашай краінай… За тры дні да свайго 30‑годзьдзя, у сонечны дзень 15 чэрвеня 2006‑га Ўладзя і яго жонка Янада патрапілі ў аўтамабільную катастрофу ў цэнтры Прагі… Уладзя быў незвычайным чалавекам. Усе, хто яго ведаў, а гэта шматлікія сотні карыстальнікаў інтэрнэту па ўсім сьвеце, сёньня смуткуюць разам зь яго роднымі… Ён быў піянэрам беларускамоўнага інтэрнэту, яго выдатным дзеячам і найбольш вядомым блогерам. Ён пераклаў Google на беларускую мову, заснаваў беларускую Вікіпэдыю, стварыў такія сайты як Litvania, Pravapis.org, “Мартыралёґ Беларусі”, і апошнюю вэрсію сайту беларускай рэдакцыі радыё “Свабода”, актыўна змагаўся за папулярызацыю беларускай мовы, за распаўсюд праўдзівай інфармацыі пра Беларусь за мяжой… Мы, беларускамоўныя, страцілі яшчэ аднаго рэпрэзэнтатара прышлай Беларусі, прадстаўніка тае самае першае па‑сапраўднаму вольнай ад выклятай сэсэсэрыі генэрацыі, якой мы, “талакоўцы”, “тутэйшыя” ды “першафронтаўцы”, занятыя “змаганьнем”, амаль не надавалі ўвагі. Так, зьбег палітычных абставінаў расчысьціў шлях пакаленьню Каткоўскага — некаторыя зь іх першымі ў гісторыі сучаснае Беларусі патрапілі ў заходнія навучальныя ўстановы і дзякуючы сваім высілкам, дапамозе й падтрымцы родных сталіся тымі самымі першымі эўрапейскімі беларусамі. На’т болей за тое — яны паўсталі як грамадзяне таго Сьвету, дзе наш край ёсьць ня нейкай там нязначнай “ускраінай”, а неабходнай складовай, Беларускай Галяктыкай бачнае часткі Сусьвету. “Think globally, act locally!” — гэты лёзунг нябачна напісаны на ўсім тым, што рабіў і што плянаваў, але не пасьпеў зьдзейсьніць дарагі Ўладзя. Мэнтальны ўзровень Каткоўскага прыцягваў увагу нават ледзь ня спрэс расейскамоўных віртуальных пляцовак, — прыкладам, за колькі дзён да жахлівага здарэньня атрымаў галоўны прыз на 4‑м Конкурсе кантэнт‑праектаў TUT.BY за блог і сайт www.br23.net. Той гранд‑прызавай 7‑мэгапіксэльнай лічбавай фатакамэрай “Nikon” ён так і не пасьпеў пакарыстацца… Уладзю не вярнуць. Але там, на Нябёсах, яму будзе лягчэй, калі мы не забудземся на ягоных бацькоў Арыну й Лявона, якія зрабілі за гэны год, усё (і нават болей), што было ў іх моцы, сястрычку (дзяўчына, як паказалі падзеі часоў Плошчы, годная свайго брата) і, вядома, жонку Ўладзі Янаду, якая сталася зусім нашай, сваёй. Бо праверка нацыі на годнасьць — гэта ня толькі “сьцягі ды лёзунгі”, а найперш — дапамога сваім. І ня толькі цяпер, у жалобныя часіны, але — гэта, як падаецца, паважней — і надалей. Каб тыя словы ня сталіся звычайнай чалавеча‑спачувальнай рэфлексіяй, а кіраўніцтвам да рэальнай справы. Родныя Ўладзі павінны адчуць: страціўшы тут Уладзю, яны набылі сяброў, якія па меры сваіх мажлівасьцяў, дапамогуць хаця б на колькі адсоткаў запоўніць гэту пустэчу… Пагатоў, спадчыны Ўладзімер Каткоўскі пакінуў нам, хто ’шчэ тут, на нашай грэшнай зямлі, папросту нямерана. Асабліва беручы пад увагу колькасьць пражытых гадоў. Адна толькі годная аўтара‑заснавальніка падтрымка сайтаў чаго варта! А абагульненьне ўсіх думак Уладзі наконт лёсу нашае мовы й пошуку шляхоў па выхадзе з тае духова‑мэнтальнае крызы, у якой знаходзіцца нашае грамадзтва! Бо тыя праблемы, якія ён неаднакроць выносіў да карыстальнікаў байнэту, нікуды не падзеліся — возьмем, да прыкладу, ідэю павяртаньня кірылічнай літары “ґ” або неабходнасьць паступовага ўкараненьня нашае традыцыйнае лацінкі… Інакш — як будзем глядзець у вочы Rydel’я, калі давядзецца ўжо самім дапяць да нябеснага павуціньня? Вадзім Александровіч P. S. Усе, хто ведаў Уладзімера Каткоўскага асабіста або празь сеціва, могуць прыйсьці разьвітацца зь ім у суботу, 2-га чэрвеня, да 15-00 гадзін па адрасе: г.Менск, вул.Шаранговіча, д. 52 кв.161. А 15-ай гадзіне жалобная працэсія накіруецца на могілкі Пятроўшчына (скрыжаваньне вул.Чыгуначнай і пр.Дзяржынскага), дзе адбудзецца пахаваньне.

Ещё интересные новости

хостинг
Технологии

Доступ к белорусским сайтам из-за рубежа ограничат 25 марта

24.03.2025

В Беларуси вводятся временные ограничения на доступ к виртуальному хостингу из-за рубежа. Доступ будет закрыт с вечера 24 марта до конца 25 марта.

Читать
Павел Дуров

Павел Дуров улетел из Франции

15.03.2025

Вероятность столкновения астероида с Землей возросла

19.02.2025

Корпоративная почтовая система: преимущества и рекомендации

12.02.2025
Сотовая связь в Беларуси

С 1 декабря ужесточаются требования к качеству связи в Беларуси

12.11.2024

Последние новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025
Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал