Сегодня: Среда, 19 августа 2026
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Здоровье и красота

Новая пастка для курцоў — цыгарэта з шакаладным пахам

30.08.2006
| Здоровье и красота

Паводле iнфармацыi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, кожную хвiлiну курэнне забiрае жыццi 6 чалавек. На сённяшнi дзень курцамi ў Еўропе з’яўляюцца 38 працэнтаў мужчын i 23 працэнты жанчын, а ўсяго на планеце кураць каля аднаго мiльярда чалавек.
Вынiкi даследаванняў, праведзеных у Еўропе, Японii i Паўночнай Амерыцы сведчаць аб тым, што курэнне абумоўлiвае да 30 працэнтаў усёй анкалагiчнай паталогii, прыкладна 90 працэнтаў усiх выпадкаў раку лёгкiх, 75 працэнтаў хранiчных бранхiтаў i эмфiзем i 35 працэнтаў выпадкаў iшэмiчнай хваробы сэрца.
Калi абапiрацца на гэтыя лiчбы, то атрымлiваецца, што з 37 тысяч выяўленых у Беларусi ў 2004 годзе злаякасных утварэнняў, з курэннем былi звязаны больш за 11 тысяч выпадкаў раку. А з 17 тысяч штогод рэгiструемых выпадкаў смерцi людзей ад злаякасных утварэнняў па вiне анкалагiчнай паталогii, якая развiлася ў выпадку працяглага курэння, у Беларусi гiнуць штогод ад 4,2 да 5,1 тысячы чалавек. Такiм чынам, толькi за апошнiя дзесяць гадоў ад курэння i ракавых захворванняў пацярпелi больш за 100 тысяч беларусаў.
— У апошняе дзесяцiгоддзе была ўстаноўлена не толькi статыстычная сувязь памiж табакакурэннем i развiццём сардэчна-сасудзiстых захворванняў, але i раскрыты механiзмы гэтай сувязi, — расказвае навуковы супрацоўнiк Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра “Кардыялогiя”, кандыдат медыцынскiх навук Iгар Казлоў. — Паводле даных 20-гадовага перспектыўнага назiрання за 4,5 тыс. мужчын горада Мiнска, было ўстаноўлена, што iнфаркт мiякарда ў курцоў развiваўся ў 1,5 раза часцей, чым у некурцоў, а мазгавы iнсульт рэгiстраваўся ў групе курцоў часцей у 1,4 раза.
Мiж iншым, трэба адзначыць, што ў тытунёвым дыме змяшчаецца 4 тысячы хiмiчных злучэнняў, з якiх 43 з’яўляюцца канцэрагенамi. Даследчыкi з Пiтсбургскага унiверсiтэта ўстанавiлi, што толькi адна зацяжка цыгарэтай здольна пашкодзiць ДНК, што з’яўляецца першым крокам да развiцця раку i захворванняў сэрца. А ў мужчын курэнне можа стаць прычынай дэфармацыi сперматазоiдаў i развiцця iмпатэнцыi. Выкурванне ўсяго адной цыгарэты па таксiчнасцi адпавядае ўдыханню 17,5 куб. метраў забруджанага паветра на аўтамагiстралi, а гэта раўнацэнна знаходжанню на аўтатрасе на працягу 20—30 гадзiн.
Таму зусiм невыпадкова лозунгам сёлетняга Сусветнага дня некурэння стаў дэвiз “Тытунь смяротны ва ўсiх схаваных формах”. У апошнiя гады, калi ва ўсiх краiнах курэнню была аб’яўлена вайна, тытунёвыя кампанii запусцiлi на рынак новую сваю “зброю” ў форме замаскiраваных тытунёвых прадуктаў: “лёгкiх”, “мяккiх” цыгарэт з нiзкiм утрыманнем смолаў, з фруктовымi водарамi, з шакаладным пахам, арганiчныя цыгарэты з панiжанай шкоднасцю, цыгарэты без нiкацiну i гэтак далей. Асаблiва такая вынаходлiвая “рэклама” ўплывае на пачынаючых курцоў, ствараючы iлюзiю бяспечнасцi. Мiж iншым, у апошняй Мiжнароднай класiфiкацыi захворванняў тытунёвая залежнасць, разам з алкагольнай i наркатычнай залежнасцю, была аднесена да катэгорыi “Разумовыя i паводзiнскiя расстройствы, абумоўленыя выкарыстаннем псiхаактыўных спалучэнняў”…

Источник: Звязда

Ещё интересные новости

Здоровье и красота

Учёные выяснили неожиданные факторы ускорения старения

16.07.2025

Скорость старения определяется не только индивидуальными факторами, такими как образ жизни и состояние здоровья, но и внешними условиями

Читать

Средства для интимной гигиены Lactacyd: Забота о здоровье и комфорте с научным подходом

14.03.2025

Эгоизм в отношениях: Как распознать и преодолеть

10.02.2025
«Роллтон»

В Беларуси запретили продавать «Роллтон»

25.10.2024
Белоруска стала победительницей конкурса красоты "Миссис Вселенная — 2024" (Mrs Universe 2024)

Белоруска победила в конкурсе «Миссис Вселенная — 2024»

10.10.2024

Последние новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025
Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал