У прадпрымальніцкім асяродзьдзі краіны пачалося абмеркаваньне ініцыятывы, зьвязанай з правядзеньнем дробнымі бізнэсоўцамі страйку падчас працы ў Менску Ўсебеларускага народнага сходу 2-3 сакавіка.
Як паведаміў Радыё Свабода адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Ігар Леднік, у падтрымку страйку ўжо выказалася частка гандляроў менскага гандлёвага дому “Ждановічы”. У прыватнасьці, акцыю пратэсту тут ухвалілі прадпрымальнікі рынку будаўнічых матэрыялаў і радыёрынку.
Нагадаем, ініцыятыва страйку 2-3 сакавіка была агучана на нарадзе лідэраў прадпрымальніцкага руху, якая прайшла 2 лютага ў Менску. Дробныя бізнэсоўцы лічаць неспрыяльнымі цяперашнія ўмовы дзейнасьці ў гэтай сфэры. На іх думку, гэтыя ўмовы сталі наступствам “антыпрадпрымальніцкай” палітыкі цяперашняй улады на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.
Лукашенко подписал Указ о повышении тарифов на ЖКУ на 2025 год
Александр Лукашенко подписал Указ о повышении тарифов на жилищно-коммунальные услуги на 2025 год. В результате платежи для населения за эти услуги увеличатся
Читать