Сегодня: Пятница, 11 июля 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Экономика и бизнес

Паліва на аўтазапраўках Беларусі падаражэе на 5-17%

29.05.2008
| Экономика и бизнес

Апошнiм часам эксперты Польшчы i Украiны ўпэўнена прагназуюць павялiчэнне ў хуткiм часе коштаў на палiва ў iх краiнах. У Расii кошты на палiва растуць штодня. Як стала вядома Еўрарадыё, ў самы блiжэйшы час падаражэе яно ў Беларусi. Але калi афiцыйныя крынiцы абяцаюць павялiчэнне коштаў не больш чым на 5%, то незалежныя эканамiсты прадказваюць усе 15%.
Па словах эканамiста Леанiда Заiкi, сённяшнi кошт нафты на сусветным рынку большы ад рэальнага ў 2 разы. Гэта вынiкi гульнi на нафтавых бiржах буйных нафтаздабываючых кампанiй. I расiйскiя кампанii зараз iдуць па тым жа шляху.
Леанiд Заiка: “Расiяне таксама цiха праводзяць павялiчэнне коштаў на палiва на расiйскiм рынку. I гэта з”ўляецца дамiнуючым фактарам, бо шэраг расiйскiх кампанiй, якiя гандлююць палiвам на беларускiм рынку, да прыкладу, “Лукойл”, прывозяць сваё палiва з Расii для запраўкi сваiх станцый тут. Паколькi працэс росту цэн у Расii пайшоў, i там не пачалi антыманапольнага расследавання, выяўлення манапольнай змовы, то, у адпаведнасцi з логiкай паводзiн расiйскiх кампанiй, гэта будзе адбывацца i ў Беларусi. Бо ўсё звязана. А расiйскiя кампанii, той жа “Лукойл”, працуе i на рынку Украiны”.
Эканамiст прадказвае, што палiва для беларускiх аўтамабiлiстаў падаражэе не менш, чым на 15-17%.
Леанiд Заiка: “Летась рост склаў 14,5% i таму цалкам рэальна меркаваць, што сёлета кошты вырастуць дзесцi на 15-17%”.
Мiж тым, па яго словах, нават з улiкам сусветных коштаў на нафту, у Беларусi палiва даражэй амаль на палову ад рэальнага кошту. Каля 1 тысячы рублёў з лiтра палiва з дапамогай акцызаў забiраюць сабе нафтаперапрацоўчыя камбiнаты. I стрымаць рост коштаў на палiва беларускiя ўлады могуць знiзiўшы гэтыя акцызныя зборы. Калi пажадаюць.
Леанiд Заiка: “Што можа зрабiць Сiдорскi? У Беларусi могуць быць уведзеныя абмежаваннi, звязаныя з абмежаваннямi дзейнасцi гэтых манаполiй. У нас дзяржаўныя прадпрыемствы. Трэба на iх правесцi аналiз рэальных выдаткаў i ўстанавiць за iмi кантроль. Манiторыць кошты не складаная праблема. А яшчэ можна было прыбраць акцыз, таму, што акцыз на палiва гэта такое ж глупства, як, да прыкладу, акцыз на елачныя цацкi. Да 40% беларускiх сем”яў з 2 дзецьмi маюць аўтамабiль, i акцыз на палiва не з”яўляецца сродкам урэгулявання сацыяльнай няроўнасцi. Палiва зараз – тавар масавага карыстання. I ўрад можа жорстка рэгуляваць кошты. А прыватныя кампанii будуць выконваць прадпiсаннi ўраду”.
Еўрарадыё паспрабавала высветлiць, цi не з”яўляецца рост коштаў на палiва ў такiх краiнах, як Украiна, Польшча i Беларусь вынiкам нейкай палiтычнай гульнi, а не звычайнай карысцi манапалiстаў. Але на думку эксперта Рамана Якаўлеўскага, падстаў меркаваць, што за гэтым хаваецца мэтанакiраваная “спецаперацыя” Крамля няма.
Раман Якаўлеўскi: “Газпрам” i iншыя манапалiсты – гэта i ёсць палiтыка Расii. Але ў мяне няма дакладных звестак, што гэта такая мэтанакiраваная чарговая спецаперацыя Пуцiна”.
Па яго словах, вырашыць гэтую праблему з дапамогай аргументаў аб “шчырым сяброўстве” Беларусi i Расii не ўдасца, бо Расiя зараз пагаджаецца сябраваць толькi на рынкавых умовах.
Як дазналася Еўрарадыё з абазнаных крынiц у адным з нафтаперапрацоўчых канцэрнаў, там даўно чакаюць дазволу на падвышэнне коштаў на палiва. Маўляў, ад пачатку года нафта падаражэла на 20%, а палiва ў нас па-ранейшаму прадаюць па старых коштах.
“Крынiца” Еўрарадыё: “З лiстапада мiнулага года не падвышалiся кошты на палiва ў Беларусi. Нафта за гэты час падаражэла на 20%. Таму, канешне, будзе падвышэнне. Мы б хацелi падвышэння, таму, што зараз ажыятажны попыт на нашых аўтазаправачных станцыях, i вывозiцца ўсё ў памежныя дзяржавы палiва. Нават у Расiю. У Бранскай вобласцi дызельнае палiва даражэй, чым у нас”.
Калi будзе падаражанне, пакуль невядома. Магчыма, у самыя блiжэйшыя днi. Па словах суразмоўцы Еўрарадыё, вырастуць кошты прыблiзна на 5%. А на дызельнае палiва нават i больш.
“Крынiца” Еўрарадыё: “У блiжэйшы час. Калi дакладна, цяжка сказаць. Рашэнне прымае дзяржава, а калi яна яго прыме, я каментаваць не магу. Але павышэнне мiнiмум на 5% будзе. На дызельнае палiва i таго больш. На колькi – нiхто не ведае”. Змiцер Панямонаў

Ещё интересные новости

Картофель
Политика

Лукашенко раскрыл картофельный заговор

10.06.2025

В ходе посещения киностудии «Беларусьфильм» 10 июня, Александр Лукашенко рассказал о ходе расследования дела об умышленном создании дефицита картофеля.

Читать
Лукашенко об историческом максимуме гибели скота

Лукашенко сообщил об историческом максимуме гибели скота в Беларуси

29.05.2025
дом из клееного бруса

Дома из клееного бруса: современное решение для комфортного жилья

17.05.2025
Лукашенко: Беларусь готова принять на работу 100-150 тыс. пакистанских специалистов

Лукашенко готов принять на работу до 150 тыс. пакистанских мигрантов

11.04.2025
Картофель

Крупнейший экспортёр картофеля увеличил продажи

15.03.2025

Последние новости

Последствия непогоды в деревне Вархи Городокского района. 9 июля 2025 года, Витебская область.

Мощный смерч прошел через деревню Вархи в Городокском районе

09.07.2025

 СК рассказал подробности гибели водителя мопеда в Воложине

08.07.2025
Рысь

Туристы на пешеходном турмаршруте из Ивенца в Раков встретили рысь с рысятами

07.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал