Сегодня: Среда, 19 августа 2026
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Экономика и бизнес

Беларусь прадае насельніцтву ільготныя рэсурсы па сусветнай цане?

12.06.2008
| Экономика и бизнес

Беларусь прадае насельніцтву ільготныя рэсурсы па сусветнай цане?Пасля чарговага павышэння тарыфаў, электрычнасць для насельніцтва падаражэла адразу на чвэрць. Калі на пачатку года за 1 кВт/г мы плацілі 116 рублёў, то цяпер цана ўзрасла да 145 рублёў. Гэта дзіўна, таму што расійскую электраэнергію наша краіна купляе ўсяго па 4 цэнты (85 рублёў). А расійскі газ абыходзіцца дзяржаве на 86 долараў танней, чым яе жыхарам. Беларусы купляюць паліва амаль па сусветнай цане — 214 долараў за тысячу кубаметраў.
Нагадаем, што тарыфы павысілі задняй датай. І гэта нягледзячы на тое, што ліміт у 5 долараў, пра які казаў Аляксандр Лукашэнка, быў вычарпаны яшчэ на пачатку года. Эканамічнага абгрунтавання неабходнасці падняць тарыфы няма. А Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі каментаваць павышэнне кошту сваіх паслуг адмаўляецца.
Іронія заключаецца ў тым, што ратунку не варта чакаць нават ад закона “Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг”. Да росту тарыфаў ён не мае ніякага дачынення, патлумачыла Еўрарадыё адна з распрацоўшчыкаў закона, дэпутат Вольга Абрамава:
“Тарыфы вызначае Савет Міністраў. Гэта абсалютна розныя епархіі… Тут маецца на ўвазе абарона правоў спажыўцоў у сферы камунальных паслуг, у плане ведання сваіх правоў, абавязкаў, а таксама спосабаў дзеяння па абароне сваіх правоў”.
Дэпутат пагадзілася з тым, што павышэнне тарыфаў – мера непапулярная, але тым не менш назвала яе “аб’ектыўнай неабходнасцю”:
“Хоць аднаго грамадзяніна можа радаваць павышэнне тарыфаў? Тым не менш, гэта аб’ектыўная неабходнасць. Гэта зразумела, што і надалей тарыфы будуць павышацца…
Міжнародныя фінансавыя інстытуты па рэфармаванні эканомікі даўно патрабуюць, каб грамадзяне выйшлі на 100%-ую аплату кошту камунальных паслуг. А ў Беларусі гэта лічба істотна меншая. Тут акурат сацыяльная місія дзяржавы вельмі істотна не супадае з патрабаваннямі міжнародных фінансавых структур”.
Вольга Абрамава рост тарыфаў параўноўвае з горкімі лекамі, прымаць якія тым не менш неабходна:
“Ёсць нейкія лекі, якія выключна горкія… Але іх неабходна прымаць, што паробіш… Радасці гэта, натуральна, ні ў каго не выклікае. Кампенсавацца гэта будзе з боку дзяржавы ростам заробкаў, пенсій і іншых выплат”.
Кампенсаваць дзяржаве давядзецца шмат. Эканамісты “ПРАЙМ-ТАСС” падлічылі, што калі супаставіць заробак з ростам цэнаў на паслугі ЖКГ, беларус цяпер павінен атрымоўваць больш за 2000 долараў у месяц:
“Напрыклад, пяць год таму вы зараблялі 500 долараў, але зразумела, што згодна з пакупніцкай здольнасці 500 долараў у той час і сёння – не адно і тое ж.
У Беларусі за перыяд з 2002 года тарыфы ЖКГ узраслі прыкладна ў 6 разоў, адпаведна долар патаннеў у адносінах да тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў 4,5 разу. Такім чынам атрымоўваецца, што заробак у памеры 500 долараў у тыя гады, каб захаваць сваю пакупную здольнасць у адносінах да тарыфаў ЖКГ, павінен складаць цяпер не менш за 2300 долараў”.
І гэтыя падлікі былі зроблены яшчэ да апошняга росту тарыфаў.
Галоўным аргументам неабходнасці павышэння тарыфаў з’яўляецца тое, што насельніцтва Беларусі пакрывае нібыта ўсяго каля 32% сабекошту паслуг ЖКГ. Цікава, што пры гэтым па дадзеных Мінстату ў 1-м квартале прыбытак арганізацый Мінжылкамгасу павялічыўся на 45,2% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года. А рэнтабельнасць на некаторых прадпрыемствах склала ажно 36%. Стратных арганізацый у сістэме ЖКГ увогуле няма.
Незразумела, навошта павышаць тарыфы пры такой высокай рэнтабельнасці. І якім чынам камунальнікі яе ўвогуле дасягаюць, калі, па іх словах, насельніцтва вяртае ўсяго траціну ад усіх выдаткаў? Наста Ігнатовіч

Ещё интересные новости

Экономика и бизнес

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

22 июля на совещании Александр Лукашенко дал указание активизировать геологоразведочные работы и ускорить разработку новых залежей углеводородов.

Читать
Картофель

Лукашенко раскрыл картофельный заговор

10.06.2025
Лукашенко об историческом максимуме гибели скота

Лукашенко сообщил об историческом максимуме гибели скота в Беларуси

29.05.2025
дом из клееного бруса

Дома из клееного бруса: современное решение для комфортного жилья

17.05.2025
Лукашенко: Беларусь готова принять на работу 100-150 тыс. пакистанских специалистов

Лукашенко готов принять на работу до 150 тыс. пакистанских мигрантов

11.04.2025

Последние новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025
Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал