Сумесна з Еўрарадыё рокенрольшчыкі пачалі адбіраць песні для Еўрабачання. “Нейра Дзюбель” песню не знайшоў, затое далучыўся “Parason”. У Лявона Вольскага праблемаў з выбарам песні не ўзнікла. Менавіта ў гэтыя дні яны завяршаюць працу ў студыі над новай песняй “Дольчэ віта”. Таму, кажа, прапанова Еўрарадыё прыйшлася акурат да часу.
Лявон Вольскі: “Акурат зараз мы прапісалі трэкі, Андрэй Баброўка завяршае звядзенне, таму ваша прапанова вельмі дарэчы. Саму песню напісаў я, “Крамбамбуля” зрабіла аранжыроўку. Песня пра тое, што заўсёды нам хочацца чагосьці, што недасягальнае. Песня ў развязным, вясёлым жанры. Намінант на наступны хіт. Можна на “Еўрафэсце” з ёй і засвяціцца”.
Не адмовіўся Лявон і праспяваць некалькі радкоў з конкурснай песні.
Лявон Вольскі: “А ён хацеў жыццё пражыць прыгожа Ды нешта пражывалася трывожна. Начальнік на рабоце лае матам, А дома жонка выганяе з хаты.
А хацелася яму, значыцца, мора, пальмаў, дзяўчыны, бікіні, а вось такая суровая рэчаіснасць…А развязка нечаканая: усе жывыя засталіся, усё добра, але задавальнення так і не атрымаў чалавек”.
На цэлую ноч, па словах лідэра гурта “Індыга” Русі, зацягнуўся ў музыкаў выбар песні. Урэшце спынілі свой выбар на “Па-за межамі”.
Руся: “Гурт “Індыга” сабраўся на цэлую ноч каб, абмеркаваць наш учынак – падаць песню на “Еўрафэст”. І вырашылі, што гэта будзе песня, якую мы рыхтуем для новага альбому і мае назву “Па-за межамі”. Яна больш-менш лагодная, вельмі лёгкая для ўспрымання і выбіваецца з усёй канцэпцыі гурта, бо звычайна мы такія істэрычныя. А гэта вельмі прыгожая, пазітыўная песня”.
Як і Лявон, Руся з задавальненнем праспявала некалькі радкоў з гэтай песні.
Руся: “Па-за межамі марных слоў, Па-за межамі ўсіх высноў… Нешта кшталту гэтага.”
Пасля нядоўгіх разваг Саша Ракавец з гурта “IQ-48” спыніў свой выбар на песні “Вясна-красна”, якую яны рыхтуюць для свайго новага альбому.
Саша Ракавец: “Трэба выбраць такую песню, каб яна як бліжэй падыходзіла да фармату. Такая менш альтэрнатыўная, ці што. Я б прапанаваў песню “Вясна-красна”, яна больш, думаю, больш падыходзіць”.
Вось некалькі радкоў з гэтай песні, напісанай ім, як сказаў Саша, пад цыгарэту і гарбату ў час, калі прыйшла вясна.
Саша Ракавец: “Заблішчэла ў вокнах, запахла паветра. Зіма адыйшла, прыйшло лета”.
Якую песню прапануе на конкурс “Палац”, лідэр гурта Алег Хаменка да гэтага часу яшчэ не вырашыў. Але паабяцаў Еўрарадыё, што ў бліжэйшыя дні вызначыцца.
На жаль, не зможа ўдзельнічаць у распачатай Еўрарадыё акцыі гурт “Нейра Дзюбель”. Па словах Аляксандра Кулінковіча ў запасе яго каманды сёння няма ніводнай песні, якая не была выдадзена на дыску. А гэта, разам з умовай, каб яна не гучала да гэтага ў тэле – і радыёэфіры, галоўная ўмова конкурсу.
Аляксандр Кулінковіч: “У нас такой песні няма. Улічваючы, што мы сёння прэзентуем альбом. Таму ўсе песні, якія ў нас былі, яны выйшлі ўжо на дысках”. (Але, як стала вядома літаральна за некалькі гадзінаў да планаванай імпрэзы, кіраўніцтва клуба адмовіла гурту ў правядзенні канцэрта 14 лістапада. – TUT.BY)
Затое да ініцыятывы Еўрарадыё далучыўся гурт “Parason”. Па словах гітарыста Віталя Зыблюка, яны акурат нядаўна запісалі новую песню “Рукі”, якая яшчэ не выдавалася і нідзе не гучала.
Віталь Зыблюк: “Гэта новая песня, якая нідзе ніколі не гучала. Песня называецца “Рукі”. З радасцю далучаемся да ініцыятывы Еўрарадыё і ўсіх беларускіх музыкаў”.
Праспяваць некалькі радкоў з песні гітарыст адмовіўся. Сказаў толькі, што яна пра каханне і цалкам яе можна будзе пачуць на “Еўрабачанні”.
Зміцер Панямонаў Еўрапейскае радыё для Беларусі
Названа дата выхода второго сезона сериала The Last of Us
Дата выпуска второго сезона сериала The Last of Us («Одни из нас») была раскрыта. Согласно информации от портала GamingBolt, премьера продолжения проекта запланирована на первую половину 2025 года.
Читать