Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» абвяшчае міжнародны дзіцячы конкурс сярод школьнікаў 12-14-гадовага ўзросту
“БЕЛАРУСЬ МАЁЙ БУДУЧЫНІ”
У сваіх працах дзеці павінны раскрыць пытанне: “Якой я бачу Беларусь, калі буду дарослым?”; асэнсаваць жыццё Радзімы, а таксама ўласнае месца ў грамадстве.
Конкурс ладзіцца па дзвюх намінацыях: * мастацкія працы (малюнкі); * літаратурныя творы на беларускай мове (апавяданні, нарысы, эсэ, вершы, паэмы).
Усе працы абавязкова павінны мець наступныя звесткі: 1. прозвішча; 2. імя ўдзельніка; 3. узрост; 4. поўная дата нараджэння; 5. зваротны адрас з індэксам; 6. кантактныя тэлефоны.
Прымаюцца малюнкі памерам А3 (420 х 295) і А2 (420 х 590), а таксама літаратурныя творы на беларускай мове (апавяданні, вершы, сачыненні, нарысы і інш) аб’ёмам да 10 друкаваных старонак (14 пт, адзінарны інтэрвал).
Працы на конкурс прымаюцца да 30 красавіка.
Пераможцаў чакаюць прызы.
Адрас для дасылкі: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” вул. Рэвалюцыйная, 15 Мінск 220030 эл.пошта: zbsb@lingvo.minsk.by, zbsb@tut.by Кантактны тэлефон: (017) 293 74 77, (029) 625 83 78
Группа «Дрозды» объявила о прощальных гастролях
Популярный в Воложине и всей Беларуси белорусский музыкальный коллектив «Дрозды» сообщил о проведении прощального тура летом 2025 года, который, как утверждается, ознаменует окончание их двадцатилетней карьеры. Лидер группы, Виталий Карпанов...
Читать







