Сегодня: Воскресенье, 20 июля 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Культура

Паэту Генадзю Бураўкіну – 72

28.08.2008
| Культура

Сёньня паэту Генадзю Бураўкіну спаўняецца 72 гады. Я вырашыў павіншаваць яго асабіста. Але апынулася, што ўвесь цёплы час году спадар Генадзь бавіць на лецішчы ў Крыжоўцы – сярод прысадаў ялінак і яблынь. Недалёкі сьвет – мо які дзесятак кілямэтраў ад Менска. Падыходжу да ладнай драўлянай хаты – і ля брамак мяне сустракае сам гаспадар…
Г.Бураўкін: Добры дзень, добры дзень!.. Ну, заходзь, даражэнькі, заходзь!.. Вось, бачыш – гэта мая хата, любімая, родная… Садок невялікі… Яблыні – сёлета, між іншым, зь яблыкамі. Калодзеж зь вельмі добрай і смачнай вадой. Ну і астатняе… Так што, можна сказаць, у мяне маленькая гаспадарка! Ну, давай пойдзем пад дрэва, сядзем на лаўку – сёньне надвор’е спрыяе і ня надта сьпякотнае, і ў той жа час ціха, як у горадзе не бывае… Так што давай прысядзем на лавачку й пагамонім.
Спадар Генадзь, ну вось калі мы ўжо сядзім на вашым лецішчы, дык распавядзіце гісторыю, як яно ў Вас зьявілася – я ведаю, што гэта адбылося незвычайным чынам…
Г.Бураўкін: Маё лецішча – для мяне своеасаблівы, вельмі дарагі помнік. Таму што мы даўно тут ужо жывем, тут вырасьлі мае дзеці, і ўнукі нават – старэйшы ўжо студэнт. А атрымалася так, што ў свой час мой любімы і дарагі сябра Мікола Матукоўскі, наш знаны драматург, тады ён быў карэспандэнтам газэты “Известия”, ён тут набыў сабе лецішча. Месца прыгожае, недалёка ад Менску, зручна – электрычка часта ходзіць. І вось аднойчы ён кажа: “Я даведаўся, што тут ёсьць магчымасьць, каб і ты купіў сабе хату”. Я кажу: гэта, канешне, добра, але ж дзе я вазьму грошы? Гэта ж вялікія грошы! Матукоўскі пра гэта расказаў Андрэю Макаёнку, таксама майму добраму старэйшаму сябру, які на той час ужо быў багаты чалавек – ягоныя п’есы ішлі ня толькі па Савецкім саюзе, але і па ўсім сьвеце, грошай у яго было многа. І Андрэй Ягоравіч кажа: “Генадзь, дарагі мой, я табе дам грошы!” Я адказваю: Андрэй Ягоравіч, дарагі мой, ты мне грошы дасі, але ж іх трэба будзе аддаваць! А чым я табе аддам? Але ён сказаў: “Твая справа. Я табе даю. Зьявяцца – аддасі”. А тут апынулася, што ёсьць іншая праблема: лецішча было прыватнай уласнасьцю, а ўлада не вітала розныя куплі-продажы… І старэнькі прафесар педынстытута, выкладнік геаграфіі, які ня мог ужо утрымліваць лецішча, адначасова ня мог яго ніяк пазбыцца праз гэта. Тады Андрэй Макаёнак пагаманіў з Пятром Машэравым, зь якім быў у добрых чалавечых стасунках, і Машэраў дазволіў: прадаць Бураўкіну лецішча. Вось так гэтае лецішча і ёсьць для мяне напамінам пра трох вельмі дарагіх для мяне людзей.
Я так разумею, што цяпер Вы тут бавіце значную частку году?
Г.Бураўкін: Палову году я тут…
А куды яшчэ Вас цягне – ў Беларусі ці па-за межамі?
Г.Бураўкін: Апошнім часам, калі ўлічыць мой узрост, ужо не надта кудысьці й цягне. Але перш за ўсё – на Полаччыну, на маю родную зямлю. Каля Полацку і цяпер жыве мая мама, мая сястра. Там магіла майго бацькі. Таму туды, бясспрэчна, цягне. А ў сьвеце я вельмі люблю Прагу…
Спадар Генадзь, усё жыцьцё ў Вас была вельмі актыўная праца – карэспандэнт “Правды”, кіраўнік тэлерадыёкампаніі, прадстаўнік Беларусі пры ААН… А ці ня сумна Вам зараз весьці такі вось запаволены лад жыцьця?
Г.Бураўкін: Не! Відаць, ёсьць закон жыцьця: калі некалі была такая вялікая нагрузка – псыхалягічная і фізычная – то відаць, у канцы жыцьця надыходзіць час трошкі паспакайнець, трошкі адпачыць ад прывычнага рытму. Таму цяпер мне падабаецца вось тут, сярод дрэваў, пад гэтым родным небам, разам з унукамі… Хаця, канешне, па-ранейшаму мяне цягне мой тэмперамент, характар – да грамадзкіх справаў, да актыўнага жыцьця… Але той спакой, які мне дае лецішча, ён мне вельмі патрэбны – ёсьць магчымасьць падумаць, узважыць нешта, паўспамінаць…
Вы можаце, як вельмі дасьведчаны журналіст, як чалавек, які 12 год кіраваў тэлерадыёкампаніяй, ацаніць узровень нашага сёньняшняга тэлебачаньня?
Г.Бураўкін: Мне здаецца, што зараз гэта поўны дылетантызм! Я ўжо некалі для сябе вызначыў тры самыя вялікія бяды беларускага тэлебачаньня. Пе-першае, яно небеларускае. Па-другое, яно неінтэлектуальнае. І па-трэцяе, яно непрафэсыйнае – ад дыктараў да асьвятляльнікаў…
Пасьля такога прысуду будынак на Макаёнка трэба руйнаваць бульдозэрамі!..
Г.Бураўкін: Ну чаго ж?.. Я думаю, што ёсьць нейкая сіла, якая ўсё прыводзіць у адпаведнасьць. Якая краіна – такое і тэлебачаньне. Якое грамадзтва – такая і літаратура. Якое кіраўніцтва – такія і іконы…
Напярэдадні Вашага Дня Народзінаў хачу запытацца: чым Вы зараз жывяце?
Г.Бураўкін: Проста жыву… Вось зараз з унукамі сяджу, рыхтуемся разам да новага навучальнага году… Як выпраўлю іх у Менск, я тут застануся, паспрабую напісаць нешта новае, вершы новыя… А чым жыву? Тым, што робіцца ў сьвеце – гляджу тэлевізар, слухаю радыё, чытаю газэты… Цікавіўся Алімпіядай… Сьпярша было сумна, потым раптам нам стала шанцаваць – стала весялей… Гляджу футбольныя матчы – я даўні заўзятар… Ну і канешне, зь вялікай трывогай часу за расейска-грузінскім канфліктам…
Спадар Генадзь, але скончыць хацелася б на творчай ноце. Калі прыхільнікам чакаць Вашае новае кніжкі?
Г.Бураўкін: Я думаю, што рэальна – ў наступным годзе. Гэта кніжка, многія старонкі якой я надрукаваў у часопісе “Дзеяслоў”, называецца “Лісты да запатрабаваньня”. Я доўга над ёю працаваў, яна для мяне вельмі дарагая. Практычна яна ўжо цалкам гатовая, але ж праблема яшчэ выдаць… Аднак, спадзяюся, што ў наступным годзе мне ўдасца яе, як кажуць, пусьціць у сьвет…

Ещё интересные новости

Группа Дрозды
Культура

Группа «Дрозды» объявила о прощальных гастролях

28.05.2025

Популярный в Воложине и всей Беларуси белорусский музыкальный коллектив «Дрозды» сообщил о проведении прощального тура летом 2025 года, который, как утверждается, ознаменует окончание их двадцатилетней карьеры. Лидер группы, Виталий Карпанов...

Читать
Сериал The Last of Us

Названа дата выхода второго сезона сериала The Last of Us

20.05.2024
Арнольду Шварценеггеру установили кардиостимулятор

«Стал машиной»: Арнольду Шварценеггеру установили кардиостимулятор

25.03.2024
Сериал “Джентльмены”

Сериал «Джентльмены» Гая Ричи – новый виток в карьере британского режиссера

24.03.2024
Алла Пугачёва, народная артистка СССР, в своем комментарии в Instagram ответила на высказывания стаса Михайлова относительно уехавших артистов.

Алла Пугачева ответила Стасу Михайлову: «Му*ак ты, Стасик»

06.03.2024

Последние новости

Усик нокаутировал Дюбуа и в третий раз стал абсолютным чемпионом мира по боксу

Усик победил в поединке за титул абсолютного чемпиона мира

Сегодня
ДТП недалеко от населенного пункта Рассолишки Воложинского района

ДТП в Воложинском районе: работники МЧС спасли двух женщин

17.07.2025

Учёные выяснили неожиданные факторы ускорения старения

16.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал