Лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч нечакана для ўсіх заспяваў. Гэта адбылося падчас запісу каляднай праграмы на радыё Рацыя. Пра песню, якую палітык праспяваў разам з салісткай Indiga Русяй, і свае далейшыя музычныя планы ён распавёў карэспандэнту “Салідарнасці”.
— Руся прыйшла да мяне, каб зрабіць перадачу, — расказвае Аляксандр Мілінкевіч. — Яна сама прапанавала выканаць разам калядную песню “Го-го, каза”, і я згадзіўся. Я ўвогуле вельмі люблю спяваць. Часта гэта раблю, праўда, толькі для сябе. Спецыяльнай адукацыі не маю, але ў маладосці часта спяваў пад гітару, седзячы каля вогнішча.
Тое, што лідэр дэмакратычных сіл адразу ж адгукнецца на прапанову аб сумесных спевах, аказалася неспадзяванкай нават для самой Русі. “Я і не чакала, што спадар Аляксандр пагодзіцца разам са мной праспяваць, і для мяне стала прыемным сюрпрызам тое, што ён такі просты і душэўны чалавек, — адзначыла яна ў размове з карэспандэнтам “Тузіна Гітоў”. — І голас у яго добры! Можна нават падумаць пра сумесныя спевы Мілінкевіча з беларускімі артыстамі”.
Пакуль “Го-го, каза” — адзіная песня ў ягоным рэпертуары, але Мілінкевіч не выключае, што ў хуткім часе могуць з’явіцца і іншыя.
— Калі мне паступяць такія прапановы ад беларускіх музыкантаў, я з задавальненнем іх прыму. Чаму б не? — адзначае ён. — Галоўнае, каб музыканты былі не супраць. А я дык заўсёды згодны.
І ўсё ж сольную кар’еру спевака Мілінкевіч пачынаць пакуль не збіраецца. “Кожны павінен займацца сваёй справай”, — адзначае палітык.
Анастасія Зелянкова
Салідарнасць
Группа «Дрозды» объявила о прощальных гастролях
Популярный в Воложине и всей Беларуси белорусский музыкальный коллектив «Дрозды» сообщил о проведении прощального тура летом 2025 года, который, как утверждается, ознаменует окончание их двадцатилетней карьеры. Лидер группы, Виталий Карпанов...
Читать