Сегодня: Пятница, 16 мая 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Культура

Лявон Вольскі выдаў дэбютны сольны альбом, які распаўсюджваецца цалкам бясплатна

16.04.2008
| Культура

16 красавіка на сайце www.lvolski.com адбыўся рэліз дэбютнага сольнага альбому Лявона Вольскага “Куплеты і прыпевы” – ён распаўсюджваецца цалкам бясплатна ў лічбавым фармаце mp3.
Альбом складаецца з 10 песень, вытрыманых у стылістыцы арт-брутал і трэш-шансон. У якасці бонуса на сайце таксама можна спампаваць трэш-відэа “Эўравізія”. “Я сам не ведаю, чаго ў гэтым альбоме больш – чорнага гумару ці музыкі”, – прызнаецца Лявон Вольскі.
Як усё рабілася
Ідэя альбому з’явілася ўвосень 2006. “Я недзе прачытаў пра тое, як нейкі дэпутат прапанаваў стэрылізаваць бамжоў, алкаголікаў і злосных аліментшчыкаў, – распавядае Лявон. – Адразу нарадзілася песня “Дэпутаты”. Яна і дала ідэю – зрабіць гэткі брутальны трэш-шансон-праект”.
Астатнія песні з’явіліся вельмі хутка. Ужо ўвесну 2007 альбом быў запісаны, а летам – зведзены. Апошняй кропкай у падрыхтоўцы стаў кліп “Эўравізія”, зняты ў лістападзе 2007. Ён жа стаў першым крокам у прамоцыі дыску – прэм’ера гэтага трэш-відэа адбылася 1 красавіка. За два тыдні яго паглядзела больш за 5 тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў.
Музычны бок
“Куплеты і прыпевы” – гіпермінімалістычны і гіперканцэптуальны праект. Амаль увесь ён зроблены Лявонам Вольскім на культавым старым сінтэзатары Kurzweil, за выняткам некалькіх партый, выкананых на гітары Паўлам Трацяком.
“Я хацеў, каб аранжыроўкі максімальна адпавядалі канцэпцыі, – гаворыць Вольскі. – Таму што, на мой погляд, галоўнае ў гэтых песнях не музыка, якая грае даволі фармальную ролю, а менавіта тэкст і сама аура. У пэўным сэнсе гэта нават не “песні”, а менавіта “куплеты і прыпевы”. Таму так і завецца альбом”.
Лірыка
“Куплеты і прыпевы” – гэта сатырычныя замалёўкі на мяжы рэчаіснасці і брутальнай фантазіі. Іх “лірычныя” героі ўзятыя з рэальнага жыцця – алкаголікі і оперныя спявачкі, дэпутаты і палітычныя каментатары, эстрадныя зоркі і памежныя кантрабандысты. Адзіны міфічны герой гэтага дыску – жыдамасоны.
“Жыдамасоны, як прычына ўсіх праблемаў у жыцці грамадства, – гэта бадай адзін з найбольш вялікіх гістарычных міфаў, які быў прыдуманы на пачатку 20-га стагоддзя ў царскай Расіі і з таго часу шмат выкарыстоўваўся нават у часы СССР, – тлумачыць Лявон. – Насамрэч добра вядома, што габрэяў сярод масонаў было не больш за рускіх і прадстаўнікоў іншых нацый. Зараз гэтага міфа ўжо няма, але традыцыі абвінавачваць у сваіх праблемах усіх, акрамя сябе, на жаль, засталіся. Менавіта пра гэта і песня”.
P. S.
Альбом атрымаўся брутальны і жорсткі з аднаго боку, тэатральны і гумарыстычны з другога. Шмат хто скажа, што ён абсурдны, і Лявон Вольскі першы пагадзіцца з гэтым. “Так, ён абсурдны. Такі ж абсурдны, як наша жыццё! Толькі на мастацкі лад”, – усміхаецца спявак.

Ещё интересные новости

Сериал The Last of Us
Культура

Названа дата выхода второго сезона сериала The Last of Us

20.05.2024

Дата выпуска второго сезона сериала The Last of Us («Одни из нас») была раскрыта. Согласно информации от портала GamingBolt, премьера продолжения проекта запланирована на первую половину 2025 года.

Читать
Арнольду Шварценеггеру установили кардиостимулятор

«Стал машиной»: Арнольду Шварценеггеру установили кардиостимулятор

25.03.2024
Сериал “Джентльмены”

Сериал «Джентльмены» Гая Ричи – новый виток в карьере британского режиссера

24.03.2024
Алла Пугачёва, народная артистка СССР, в своем комментарии в Instagram ответила на высказывания стаса Михайлова относительно уехавших артистов.

Алла Пугачева ответила Стасу Михайлову: «Му*ак ты, Стасик»

06.03.2024
Леонардо Ди Каприо

Леонардо Ди Каприо уехал из ночного клуба с 20 девушками

09.12.2014

Последние новости

Водитель мопеда погиб в ДТП в Воложине

26.04.2025
Лукашенко: Беларусь готова принять на работу 100-150 тыс. пакистанских специалистов

Лукашенко готов принять на работу до 150 тыс. пакистанских мигрантов

11.04.2025
Барсук

Спасатели помогли барсуку в Воложинском районе

11.04.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал