Чыноўнікі Міністэрства культуры адмовіліся выдаць разавую ліцэнзію на правядзенне канцэрта-прэзентацыі новага альбома гурта “Крама”.
Па словах лідэра гурта Ігара Варашкевіча, музыкі амаль завяршылі працу ў студыі і меркавалі прадставіць яе дзесьці на пачатку траўня.
Але без дазволу чыноўнікаў ад культуры немагчыма не толькі арэндаваць памяшканне для правядзення канцэрта, але і правесці неабходную рэкламную кампанію ў тым выпадку, калі канцэрт будзе арганізаваны ў клубе, дзе такая ліцэнзія не патрэбна.
Акрамя таго, існуе небяспека, што такі “неліцэнзаваны” канцэрт могут адмяніць у апошні момант пажарныя ці нехта іншы.
Гэта стала б вялікай непрыемнасцю хаця б з-за таго, што на канцэрт прыедзе лідэр расійскага гурта “Ліга блюза” Аруцюнаў, які прымаў удзел у запісе новага альбома “Крамы”. Ніякіх тлумачэнняў музыкантам у Мінкульце не далі і ніякіх надзеяў на змену рашэння тасама няма.
Еўрапейскае радыё для Беларусі