Сегодня: Четверг, 16 октября 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Культура

“Крамбамбуля”, Руся і “Палац” пададуць заяўкі на “Еўрабачанне”

13.11.2007
| Культура

Музыкi з дапамогай журналiстаў Еўрарадыё пачалi рыхтаваць неабходныя паперы для падачы заяў на “Еўрафэст”.
Адзiнымi, хто ўсур”ёз задумваўся над магчымасцю падачы заявы на “Еўрафэст”, былi Лявон Вольскi са сваiм гуртом “Крамбамбуля” i Руся з “Iндыгай”. Спачатку Лявон адмовiўся ад гэтай iдэi, але Еўрарадыё змагло яго пераканаць i схiлiць да ўдзелу.
Лявон Вольскi: “Мы абдумвалi гэты варыянт, шчыра кажучы, з “Крамбамбуляй”. I падумалi, што не варта. Тым больш, што я сольна напiсаў песню пра Еўрабачанне вельмi сатырычную. Я дапускаю, што можна падаць заяўку i паглядзець, як яны будуць выкручвацца з гэтай сiтуацыi. Але не для нас гэта, не ў гэты год”.
На думку лiдэра “Крамбамбулi”, збiраць усе неабходныя для падачы заявы паперы – не больш, як марнаванне часу. Сапраўды, акрамя звычайнай заявы на ўдзел прэтэндэнт на удзел у конкурсе павiнен падаць анкету са сваiмi данымi, ксеракопiю пашпарта, гарантыi на выкананне аўтарскiх правоў на музыку i тэкст песнi, тэкст вершаў песнi на беларускай i англiйскай мовах, фанаграму песнi.
Еўрарадыё вырашыла ўзяць на сабе частку клопату i дапамагчы музыкам у афармленнi ўсiх неабходных папер. Пры такой умове Лявон Вольскi пагадзiўся ўжо ў гэтым годзе ўзяць удзел у адборачным этапе “Еўрабачання” i падаць заяўку на “Еўрафэст”. Тым больш, што адзiнай умовай для прадстаўленай на конкурс песнi – яна не павiнна выкарыстоўвацца ў тэлевiзiйным эфiры да адборачнага канцэрту. Пры сённяшняй увазе дзяржаўнага тэлебачання да “нефарматных” беларускамоўных калектываў гэтую ўмову выканаць не складана.
Лiдэр “Палаца” Алег Хаменка таксама не адмовiўся ад прапановы Еўрарадыё сумесна падрыхтаваць заяву на “Еўрафэст” i паабяцаў выбраць такую песню, каб адразу была бачна яе перавага над усiмi “фарматнымi” песнямi.
Алег Хаменка: “Песня павiнна быць лепш, чым астатнi шлак. Хочацца падаць не проста, каб нешта падаць. А каб яны там пабачылi, што гэта можа сапраўды быць сур”ёзнай заяўкай. I таму песнi павiнны быць на галаву вышэй тых, што яны прапануюць на гэтым “Еўрафэсце”.
Пагадзiўся з прапановай Еўрарадыё i лiдэр гурта “Нейра Дзюбель” Аляксандр Кулiнковiч. Хоць i лiчыць сваю музыку зусiм не адпаведнай фармату “Еўрабачання”.
Аляксандр Кулiнковiч: “Усё ж такi тыя ж “Лордзi”, былыя пераможцы “Еўрабачання”, гэта канкрэтная поп-музыка. Толькi з цяжкiмi гiтарамi. Запамiнальная мелодыя i гэтак далей. У Дзюбеля няма такiх песень. Хаця… Чаму б i не! На здароўе, падпiшуся”.
Саша Ракавец з гурта “IQ-48” адразу пачаў думаць, якую песню прапанаваць на конкурс.
Саша Ракавец: “Можна падаць заяўку, з задавальненнем. Праўда, не ведаю, якую песню. Са старых не хацелася б, а новыя мы толькi пачынаем запiсваць. Хаця ёсць што выбраць”.
Як стала вядома Еўрарадыё, гурт “Iндыга” яшчэ летась збiраўся падаць заяву на ўдзел у адборачным этапе на “Еўрабачання”. Толькi так i не сабралiся гэтага зрабiць. Сёлета рабiць гэтага не планавалi, але вырашылi падтрымаць iнiцыятыву Еўрарадыё. На думку лiдэра гурта Русi, гэта добрая нагода праверыць, цi сапраўды iснуюць так званыя “чорныя спiсы” для асобных беларускiх выканаўцаў i паслухаць меркаванне аб свёй творчасцi мастадонтаў ад мастацтва.
Руся: “Мяне заўсёды цiкавiлi плёткi пра нейкiя там “чорныя спiсы”. Вось будзе выдатная магчымасць праверыць, цi ёсць яны. А крытыка з боку афiцыйных мастадонтаў мастацтва заўсёды вельмi карысная. Таму калi скажуць, што ў нас “нiзкi мастацкi ўзровень”, няхай так i будзе”.
Спадзяемся, што не пазней, як у пятнiцу, заявы будуць накiраваныя ў аргкамiтэт конкурсу.
Прыём заявак на Еўрабачанне будзе працягнуты на 7 дзён
Як даведалася Еўрарадыё, прыём заявак будзе ладзiцца да 27 лiстапада. Пра гэта мы дазналiся ад члена аргкамiтэта па падрыхтоўцы да песеннага конкурсу Аляксандра Цiхановiча:
“Я думаю, што мы працягнем яшчэ на тыдзень прыём заявак. Таму што шмат хто мне тэлефануе, шмат хто не ўрубiўся, што 20-га апошнi тэрмiн”.
Па словах Аляксанлра Цiхановiча, Дзiма Смольскi i Руслан Аляхно ўжо паспелi падаць заяўкi.
Прыходзiла шмат заявак i з-за мяжы. Напрыклад, з Германii i з Нiдэрландаў. Але такiя заяўкi адразу “адфутбольваюцца”, бо гэта не адпавядае ўмовам конкурсу.
Нагадаем, што ў гэтым годзе ў пералiк журы трапiла спявачка Iрына Дарафеева. Таксама адбiраць беларускага канкурсанта на “Еўрабачанне 2008” будзе i Леанiд Шырын.
Змiцер Панямонаў Еўрапейскае радыё для Беларусі

Ещё интересные новости

Группа Дрозды
Культура

Группа «Дрозды» объявила о прощальных гастролях

28.05.2025

Популярный в Воложине и всей Беларуси белорусский музыкальный коллектив «Дрозды» сообщил о проведении прощального тура летом 2025 года, который, как утверждается, ознаменует окончание их двадцатилетней карьеры. Лидер группы, Виталий Карпанов...

Читать
Сериал The Last of Us

Названа дата выхода второго сезона сериала The Last of Us

20.05.2024
Арнольду Шварценеггеру установили кардиостимулятор

«Стал машиной»: Арнольду Шварценеггеру установили кардиостимулятор

25.03.2024
Сериал “Джентльмены”

Сериал «Джентльмены» Гая Ричи – новый виток в карьере британского режиссера

24.03.2024
Алла Пугачёва, народная артистка СССР, в своем комментарии в Instagram ответила на высказывания стаса Михайлова относительно уехавших артистов.

Алла Пугачева ответила Стасу Михайлову: «Му*ак ты, Стасик»

06.03.2024

Последние новости

Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025
В Воложинском районе травмирована водитель СПМ

В посёлке Ивенец столкнулись электросамокат и автомобиль

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал