Да стагодзьдзя знакамітай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн група энтузіястаў выдала па‑беларуску адзін з самых яе вядомых твораў “Малы і Карлсан‑з‑даху”.
Пра гісторыю выданьня казкі пра Карлсана на беларускай мове распавяла адна з ініцыятарак праекту Настасься Мацяш. “Гэта даўняя гісторыя. У мяне падрастае сын, і ўвесь час паўстае пытаньне, што б яму людзкага пачытаць па‑беларуску”, — распавяла спн. Мацяш. На яе думку, гэта праблема ўсіх маладых беларускамоўных бацькоў. Ідэю распачаць выпуск сусьветнай дзіцячай клясыкі па‑беларуску падтрымалі Алесь Яўдаха і Аляксандра Макавік. Карлсана абралі першым з розных прычынаў.
“Найперш — гэта ўдалы момант, каб годна адзначыць стогадовы юбілей цудоўнай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн” — тлумачыць Н. Мацяш. Такім чынам мы хацелі пазнаёміць сваіх дзетак з культавым героем, на чыіх прыгодах узгадаваліся ня толькі самыя, але й нашы бацькі, кажа яна.
Але найперш, на думку аўтараў ідэі, выхад сусьветнавядомага твору па‑беларуску стане сыгналам для беларускага культурнага асяродку.
“Мы можам такім чынам актывізаваць творчы працэс у Беларусі” — упэўненая Настасься Мацяш.
Яна ўпэўненая, што новая кніга стане выдатным падарункам для дзяцей:
“Мы найперш паставілі пытаньне, каб гэта была якасная кніга з добрымі ілюстрацыямі, у цьвёрдай вокладцы”. Парупіліся выдаўцы і пра захаваньне аўтарскіх правоў.
“Малы і Карлсан‑з‑даху” аздоблены малюнкамі мастачкі Марыны Рудзько, а пераклаў казку Юрась Жалезка. Рэдактарам перакладу выступіў Лявон Баршчэўскі. Афіцыйная прэзэнтацыя кнігі адбудзецца праз некалькі тыдняў.
Названа дата выхода второго сезона сериала The Last of Us
Дата выпуска второго сезона сериала The Last of Us («Одни из нас») была раскрыта. Согласно информации от портала GamingBolt, премьера продолжения проекта запланирована на первую половину 2025 года.
Читать