Сегодня: Вторник, 14 октября 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Культура

Беларускі поп-гурт “Краскі” за Мілінкевіча

16.03.2006
| Культура

У той час, як большасьць зорак беларускай папулярнай музыкі ўзяла ўдзел у прапагандысцкіх канцэртах “За Беларусь”, удзельнікі гурту “Краскі”, якія знаходзяцца цяпер ЗША, выступілі з заявай у падтрымку Аляксандра Мілінкевіча.
Падбярэзскі: “Непаразуменьні з беларускай уладай у гурту “Краскі” пачаліся у 2003 годзе, калі прадусар калектыву Аляксей Воранаў у адной з музычных крамаў сустрэў пірацкія выданьні запісаў свайго калектыву.
Паведаміўшы аб гэтым у міліцыю, ён разьлічваў, што злачынцы будуць пакараныя. Аднак замест гэтага пасьля зьяўленьня ў офісе калектыву супрацоўнікаў АМАПу супраць Воранава была распачатая крымінальная справа. Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта вымагаў ад прадаўцоў хабар.
Празь некаторы час калектыў быў змушаны зьехаць зь Беларусі.
Цяпер у Інтэрнеце зьявілася адозва, падпісаная Аляксеем Воранавым, у якой ён ад імя ўдзельнікаў калектыву зьвяртаецца да Аляксандра Мілінкевіча. У адозве між іншага гаворыцца: “Мы вымушаны былі разьлічваць толькі на саміх сябе і чакаць. Чакаць магчымасьці вярнуцца. Чакаць сканчэньня другога тэрміну Лукашэнкі. Аднак рэальнасьць больш жорсткая, чым нам таго хацелася б, і ўся надзея цяпер толькі на Вас і нашую агульную перамогу! Мы верым у Вас! Мы верым у тое, што наша краіна годная быць вольнай!”.
У тэлефоннай размове Аляксей Воранаў пацьвердзіў праўдзівасьць гэтай інфармацыі”.
Воранаў: “Так, безумоўна гэта праўда. Чаму менавіта Мілінкевіч? Таму што ягоная праграма найбольш блізкая. Пачыталі мы, паглядзелі, хто з кандыдатаў што зь сябе ўяўляе, і праграма Мілінкевіча больш адпавядае нейкім нашым унутраным перакананьням. Вось і ўсё”.
Падбярэзскі: “Аляксей Воранаў патлумачыў адсутнасьць гэтага тэксту на афіцыйным сайце калектыву толькі тэхнічнымі праблемамі. А вось што гаворыцца ў адозве на адрас былых калегаў “Красок” па сцэне: “Цяперашнія псэўда-зоркі беларускай эстрады становяцца ў чаргу сьпяваць і агітаваць за свайго Бацьку. Яны зрабіліся ручнымі, але мы не здаліся! Мы з Вамі! Мы з Радзімай!”
Воранаў: “Удзельнічаць у такіх акцыях — гэта ганьба для артыстаў. Ніводзін артыст не павінен праяўляць гэтак сябе, гэтак прыніжацца, сьпяваць такія песьні. Мы бачылі ў Інтэрнеце, у ва што ператварылася ўся гэтая акцыя, і мы абсалютна слушна зрабілі, што мы ў ёй ня ўдзельнічалі”.

Ещё интересные новости

Группа Дрозды
Культура

Группа «Дрозды» объявила о прощальных гастролях

28.05.2025

Популярный в Воложине и всей Беларуси белорусский музыкальный коллектив «Дрозды» сообщил о проведении прощального тура летом 2025 года, который, как утверждается, ознаменует окончание их двадцатилетней карьеры. Лидер группы, Виталий Карпанов...

Читать
Сериал The Last of Us

Названа дата выхода второго сезона сериала The Last of Us

20.05.2024
Арнольду Шварценеггеру установили кардиостимулятор

«Стал машиной»: Арнольду Шварценеггеру установили кардиостимулятор

25.03.2024
Сериал “Джентльмены”

Сериал «Джентльмены» Гая Ричи – новый виток в карьере британского режиссера

24.03.2024
Алла Пугачёва, народная артистка СССР, в своем комментарии в Instagram ответила на высказывания стаса Михайлова относительно уехавших артистов.

Алла Пугачева ответила Стасу Михайлову: «Му*ак ты, Стасик»

06.03.2024

Последние новости

Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025
В Воложинском районе травмирована водитель СПМ

В посёлке Ивенец столкнулись электросамокат и автомобиль

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал