Сегодня: Суббота, 12 июля 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Культура

Барадулін вылучаны на Нобелеўскую прэмію

31.01.2006
| Культура

Рыгор Барадулін афіцыйна вылучаны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Як паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы па яго вылучэнні Уладзімір Някляеў, усе неабходныя дзеля гэтага дакументы былі накіраваныя ў Шведскую акадэмію літаратуры на мінулым тыдні. Кандыдатурныя заяўкі гэтая ўстанова прымае да першага лютага.

“Згодна з працэдурай, неабходна, каб прэтэндэнта вылучылі не менш за тры літаратурныя арганізацыі, — распавёў Уладзімір Някляеў. — Кандыдатуру Рыгора Барадуліна падтрымалі беларускі ПЭН-цэнтр, расейскі ПЭН-цэнтр і Саюз пісьменнікаў Украіны. Мы таксама вялі перамовы з некаторымі пісьменніцкімі суполкамі з краін Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы, аднак яны ў гэтым годзе падтрымалі іншага кандыдата”.

Нагадаем, што шэраг духоўных асоб, пісьменнікаў, мастацтвазнаўцаў выступілі з ініцыятывай вылучэння Рыгора Барадуліна на Нобелеўскую прэмію пасля прэзентацыі ў чэрвені минулага года новага зборніка паэта “Ксты”. У гэтую кнігу ўвайшлі духоўныя і філасофскія вершы Барадуліна розных гадоў. Сам Рыгор Іванавіч кажа, што да свайго вылучэння ставіцца спакойна, бо разумее: любая прэмія — гэта латэрэя.

Працэдура вызначэння Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры суправаджаецца атмасферай поўнай сакрэтнасці. У бліжэйшыя месяцы Нобелеўскі камітэт разгледзіць заяўкі. У красавіку будуць абраныя дваццаць прэтэндэнтаў на прэмію. У кастрычніку гэты спіс скароціцца да пяці прозвішчаў, пасля чаго шляхам галасавання будзе вызначаны новы ўладальнік літаратурнага Нобеля. Памер Нобелеўскай прэміі складае 10 мільёнаў шведскіх крон (прыкладна 1 мільён 300 тысяч долараў).

Па словах Уладзіміра Някляева, зусім не абавязкова, што Нобелеўскім лаўрэатам стане літаратар, вылучаны ў гэтым годзе.

“Акадэмія разглядае кандыдатуры за некалькі гадоў. Да прыкладу, ужо не адзін год у статусе прэтэндэнтаў знаходзяцца расейскі пісьменнік Андрэй Бітаў і паэтэса Бэла Ахмадуліна. Андрэй Вазнясенскі ўвогуле быў вылучаны на Нобеля раней за Іосіфа Бродскага, які атрымаў прэмію ў 1987 года. Больш за тое, Бродскага вылучалі за паэзію, а Нобелеўскі камітэт адзначыў яго эсэістыку”.

У мінулым годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў брытанскі паэт і драматург Гаральд Пінтэр. “У сваіх п’есах ён прыадчыняе бездань, якая ляжыць пад марнасцю паўсядзённасці, і ўрываецца ў вязніцы прыгнёту”, — зазначыў тады Нобелеўскі камітэт.

Ещё интересные новости

Группа Дрозды
Культура

Группа «Дрозды» объявила о прощальных гастролях

28.05.2025

Популярный в Воложине и всей Беларуси белорусский музыкальный коллектив «Дрозды» сообщил о проведении прощального тура летом 2025 года, который, как утверждается, ознаменует окончание их двадцатилетней карьеры. Лидер группы, Виталий Карпанов...

Читать
Сериал The Last of Us

Названа дата выхода второго сезона сериала The Last of Us

20.05.2024
Арнольду Шварценеггеру установили кардиостимулятор

«Стал машиной»: Арнольду Шварценеггеру установили кардиостимулятор

25.03.2024
Сериал “Джентльмены”

Сериал «Джентльмены» Гая Ричи – новый виток в карьере британского режиссера

24.03.2024
Алла Пугачёва, народная артистка СССР, в своем комментарии в Instagram ответила на высказывания стаса Михайлова относительно уехавших артистов.

Алла Пугачева ответила Стасу Михайлову: «Му*ак ты, Стасик»

06.03.2024

Последние новости

Последствия непогоды в деревне Вархи Городокского района. 9 июля 2025 года, Витебская область.

Мощный смерч прошел через деревню Вархи в Городокском районе

09.07.2025

 СК рассказал подробности гибели водителя мопеда в Воложине

08.07.2025
Рысь

Туристы на пешеходном турмаршруте из Ивенца в Раков встретили рысь с рысятами

07.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал