“Усё больш рэпэраў маюць у сваім РЭПэртуары сьпевы па-беларуску, таму відавочна, што неабходнасьць гэтага фэсту прысьпела!”, кажа Віталь Супрановіч, адзін з арганізатараў Першага фэсту беларускай рэп- і хіп-хоп культуры, які адбудзецца 3 лістапада ў менскім клюбе “Акварыюм”. Акрамя лэйблу БМАgroup, асноўнымі ідэйнікамі-натхняльнікамі фэсту сталі музыкі гурта “Шляхта” і Krou з СpB.
Адбор удзельнікаў адбываўся паводле заявак саміх гуртоў: беларускамоўным хіп-хоп і рэп-фэстам зацікавіліся “Імператар”, “Чёрный квартал”, “B.G.S.”, “Шляхта”, CpB, “TROOL”, “L-Dill”, МС-Кондар, “Sila Slova”, Shekspeare-MC і “Partyzanskaja Shkola”. Віталь Супрановіч падчас падрыхтоўкі да фэсту адзначыў: “Металісты, хардкораўцы, як ні дзіўна, больш актыўна карыстаюцца беларускай мовай. Сваім фэстам мы яшчэ хочам паказаць, што рэп, хіп-хоп і беларуская мова – гэта нармальна і правільна!”
Спрэчным момантам аказалася правядзеньне падчас фэсту фрыстайл баёў, адзначае Віталь: “Пакуль толькі пару чалавек пажадалі паўдзельнічаць у вольным стылі. Але мы маем дамову на каштоўныя прызы ад фірмовых крамаў і, мяркую, гэта павінна неяк актывізаваць гэты момант фэсту. Заяўкі будуць прымацца да 3 лістапада.”
У межах фэсту чакаецца нарэшце прэзэнтацыя падвойнага альбому “Актуальная тэматыка/Вулічныя байцы”. Арганізатары абяцаюць і гасьцей з Украіны, ды адзначаюць: “На канікулах беларукім рэпэрам будзе куды схадзіць!”
Алена Скарабагатава, “Тузін Гітоў”
Группа «Дрозды» объявила о прощальных гастролях
Популярный в Воложине и всей Беларуси белорусский музыкальный коллектив «Дрозды» сообщил о проведении прощального тура летом 2025 года, который, как утверждается, ознаменует окончание их двадцатилетней карьеры. Лидер группы, Виталий Карпанов...
Читать







