Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Валожыне Георгі Каржанеўскі падаў заяўку на пікет з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да перапахавання ахвяраў халакосту дзеля таго, каб спыніць будаўніцтва жылых дамоў на месцы масавых расстрэлаў яўрэйскага насельніцтва ў мястэчку.
Апроч таго, у Валожыне распачаты збор попісаў пад адпаведным зваротам да мясцовых і рэспубліканскіх уладаў. Бланкі з 35-ю подпісамі ўжо пададзеныя ў райвыканкам і аблвыканкам.
“Мы працягнем збіраць подпісы і надалей. У студзені ўлады сказалі, што правядуць слуханні з грамадзянамі, што будзе абмеркаванне, усё вырашыцца цывілізавана і людзей перапахаваюць. А зараз усё перакруцілся, усё дзеіцца па-бандыцку. Але гэта нельга. Не можна будаваць на касцях. Трэба, каб людзі выказаліся. А яны незадаволеныя тым, што адбываецца”, – падкрэсліў Георгі Каржанеўскі.