Сёньня ў Менску прайшоў аўкцыён па продажу санаторыя‑прафілакторыя пісьменьнікаў “Іслач”, што ля Ракава.
Продаж “Іслачы”, вядомай як Дом творчасьці пісьменьнікаў — частка ліквідацыйнага працэсу ГА “Беллітфонд”, спадкаемцы літфонду СССР, найстарэйшага літаратурнага фонду ў краіне. У мінулым годзе ў Беларускага саюзу пісьменьнікаў быў забраны Дом літаратара.
Дом творчасьці пісьменьнікаў пайшоў за 6.600.000 000 рублёў. Уся працэдура заняла ня больш за 5 хвілінаў. З трох патэнцыйных пакупнікоў, дапушчаных да ўдзелу ў аўкцыёне (пачаткова заявак да ўдзелу было 7), “Іслач” набыў прадстаўнік ТАА “Белінтэхбуд”.
Гэткім чынам, ТАА “Белінтэхбуд” набыла трохпавярховую “Іслач” адзіным лотам — разам з гаспадарчымі пабудовамі, дарожным пакрыцьцём, помпавай станцыяй… Пакупніку дастаецца 26.7 гэктараў зямлі.
На аўкцыёне прысутнічалі вядомыя літаратары — Уладзімір Някляеў, Сяргей Законьнікаў, Анатоль Вярцінскі, Язэп Янушкевіч, Вячаслаў Дубінка, Васіль Якавенка.
Дамова на продаж мае быць падпісаная не пазьней за 12 чэрвеня. Грошы ад продажу маюць быць пералічаныя ліквідацыйнай камісіі ГА “Беллітфонд”, якая й вырашыць іх далейшы лёс. Колькі з той сумы дастанецца пісьменьнікам, пакуль невядома.
Туристическое шоу «Поедем погудим» побывало в Ивенце
Ведущие программы "Поедем погудим" посетили городской посёлок Ивенец, расположенный в Воложинском районе.
Читать