У новым падарожжы самы вядомы дылетант і вандроўнік краіны наведаў вёску Забрэззе Валожынскага раёна.
Там ён спазнаў гісторыю мястэчка, якое і ў складзе ВКЛ пабывала, і ў Расійскай імперыі, і ў Польшчы, а цяпер, так і не зрушыўшыся з месца, «жыве» у Беларусі. Таксама дазнаўся і пра гісторыю касцёльнага звана, які за савецкім часам спрабавалі здаць на металалом пасля разбурэння храма, аднак яго выратавалі мясцовыя жыхары.
Усе здабыткі вандроўкі, якая адбылася пры падтрымцы кампаніі velcom, Юры Жыгамонт шчыра выкладае ў новым выпуску праграмы.