Сегодня: Вторник, 14 октября 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Воложин

Не выпішаш дзяржаўную раёнку – патрапіш у «чорны» спіс на старонках газеты

23.04.2008
| Воложин

«Таму лепш загадзя падумаць пра свой аўтарытэт і паспяшацца на пошту», — піша валожынская дзяржаўная раённая газета «Працоўная слава» (Мінская вобл.), звяртаючыся да жыхароў раёна.

Гэткім чынам выданне мясцовага райвыканкама імкнецца заахвоціць да падпіскі сваіх патэнцыйных чытачоў. «Прозвішчы людзей, якія свядома ігнаруюць падпіску на „Працоўную славу“, нам рэгулярна прадстаўляюць паштальёны», — папярэджвае газета. Каб не сказіць стылю і настрою нататкі, падаем яе тэкст цалкам:

«Амаль 800 жыхароў раёна купляюць „Працоўную славу“ ў магазінах спажыўкааперацыі і камерцыйных крамах, больш за 6000 выпісваюць раёнку, ёсць адданыя нашы чытачы нават і ў Мінску.

Мы шчыра ўдзячныя кожнаму за такую вернасць мясцоваму выданню і небеспадстаўна спадзяёмся, што кола нашых сяброў будзе пашырацца. Аднак, на жаль, ёсць катэгорыя грамадзян, якія, па іх прызнанню, „чытаюць раёнку толькі на рабоце“. Дзіўна, як гэта ім удаецца паспець зрабіць за бясконцымі службовымі справамі?!

Асноўныя нашы чытачы — простыя людзі, зайздросную вернасць газеце захоўваюць і пенсіянеры, а вось сярод інтэлігенцыі, інжынерна-тэхнічных работнікаў і іншых упраўленцаў не так і багата нашых пастаянных падпісчыкаў.

Некаторыя наўмысна эканомяць, афармляючы дастаўку газеты толькі на адзін месяц. Вядома, кожны мае права выбару, свой інтарэс да пэўнай мас-медыйнай тэматыкі. Аднак хвалюе такі факт: многія з тых, хто свядома ігнаруе СВАЮ раённую газету, атрымліваюць неблагую заработную плату, дзякуючы датацыям з раённага бюджэту.

Але справа не толькі ў гэтым. Незразумела, як можна абыходзіцца ў паўсядзённай прафесіянальнай рабоце без грамадска-карыснай інфармацыі аб жыцці раёна, якая ў шырокім аб’ёме прадстаўлена на старонках мясцовага выдання?! Прозвішчы людзей, якія свядома ігнаруюць падпіску на „Працоўную славу“, нам рэгулярна прадстаўляюць паштальёны. Не выключана, што па выніках чарговай падпісной кампаніі такія „чорныя“ спісы з’явяцца на старонках раёнкі. Таму лепш загадзя падумаць пра свой аўтарытэт і паспяшацца на пошту, тым больш што часу засталося не так шмат».

У нататцы пра ход падпіскі, апублікаванай у нумары «Працоўнай славы» ад 21 сакавіка 2008 г., таксама прыводзяцца звесткі пра тое, як выпісваюць выданне ў розных паштовых аддзяленнях раёна. З гэтай табліцы вынікае, што ёсць план, — 5 396 асобнікаў — які пакуль выкананы толькі на 59%.

Ещё интересные новости

Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо
Воложин

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Вчера жители деревни Родевщина заметили выпавшего из гнезда аистенка и немедленно обратились за помощью к специалистам МЧС.

Читать
В Воложинском районе травмирована водитель СПМ

В посёлке Ивенец столкнулись электросамокат и автомобиль

22.07.2025
Ограничения на посещение лесов введены в 7 районах Беларуси

Ограничение на посещение лесов введено в Воложинском районе

21.07.2025
ДТП недалеко от населенного пункта Рассолишки Воложинского района

ДТП в Воложинском районе: работники МЧС спасли двух женщин

17.07.2025
На трассе M6 в Воложинском районе автобус съехал в кювет

На трассе M6 в Воложинском районе автобус съехал в кювет

16.07.2025

Последние новости

Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025
В Воложинском районе травмирована водитель СПМ

В посёлке Ивенец столкнулись электросамокат и автомобиль

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал