Працягваюцца скандалы з удзелам беларускага ДАI. Гэтым разам, як сведчыць пацярпелы грамадзянiн Расii Сяргей Астроўскi, яго спынiлi нiбыта за перавышэнне хуткасцi, а ў вынiку запатрабавалi хабар. Калi ж хлопец адмовiўся, яго збiлi i адвезлi ў РУУС.
Еўрарадыё звязалася з пацярпелым. Вось што ён распавёў пра тое здарэнне. Сяргей Астроўскi: “Яны мне пачалi расказваць страшныя гiсторыi пра тое, што да Масквы я не змагу даехаць, бо яны зараз забяруць маё пасведчанне кiроўцы i выдадуць часовае пасведчанне, якое на тэрыторыi РФ не дзейнiчае.
Маўляў, навошта табе гэтыя праблемы, бо пасведчанне, акрамя таго, яшчэ i доўга будзе мне перасылацца i г.д. Я папрасiў iх хутчэй складаць пратакол, але папярэдзiў, што напiшу там пра сваю нязгоду i пра тое, што мне ўскосна намякалi, каб я даў хабар”.
Па словах хлопца, гэтая яго заява закончылася тым, што яго проста ў машыне збiлi.
Ноч хлопец правёў у iзалятары часовага ўтрымання. А ранiцай яго павезлi ў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Разуменне, што нязгода з абвiнавачваннем можа стацца “суткамi”, а згода закончыцца штрафам, прымусiла ва ўсiм “прызнацца”.
За “лаянку” яму выпiсалi штраф у памеры 350 тысячаў рублёў. Пра перавышэнне хуткасцi размовы на судзе не iшло. Расiйскi аўтааматар збiраецца падаваць у суд на беларускую ДАI.
Dodge перевернулся на трассе M6 в Воложинском районе
Недалеко от агрогородка Першаи Воложинского района на трассе M6 вечером 6 октября перевернулся легковой автомобиль Dodge.
Читать