Сегодня: Суббота, 19 июля 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Общество

З наступнага году “Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы

15.05.2008
| Общество

З наступнага году Гісторыя Беларусі знікне са школьнай праграмыКурс “Гiсторыi Беларусi” ў нашых школах выкладацца больш не будзе. Гэта чарговы лагiчны крок пасля таго, як прадмет пачалi выкладаць па-руску.У праекце вучэбнага плана на наступны год напiсана проста – “гiсторыя”. Для новага прадмета рыхтуецца i адмысловы падручнiк. Такую iнфармацыю пацвердзiла Еўрарадыё намеснiца начальнiка упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнадукацыi Валянцiна Маеўская. Па словах чыноўнiцы, цяпер працуе мiжведамасная камiсiя, якая абмяркоўвае пытанне пра аб”яднанне двух прадметаў з новага навучальнага года:
“Адно з пытанняў – гэта зацвярджэнне вучэбнага плана, у якiм гэты прадмет будзе называцца “Гiсторыя”. Ну, ён будзе складацца з двух частак. I выдзяляецца дзве гадзiны. Адна гадзiна на гiсторыю Беларусi, другая – на сусветную гiсторыю. I так, як было, так i застаецца. Проста ў вучэбным плане ён будзе называцца “Гiсторыя”.
Новы вучэбны план стане дадаткам да дэкрэту аб пераходзе на 11-гадовы тэрмiн навучання ў школах. Пра гэта Еўрарадыё расказаў старшыня камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Здановiч. План “задавальняе усiх”. А колькi дакладна гадзiнаў будзе адведзена на гiсторыю Беларусi ў агульным курсе гiсторыi, Здановiч не ведае:
“Я не ведаю, тут проста напiсана “гiсторыя”, таму тут я не магу растлумачыць цi то будзе гiсторыя сярэднiх вякоў… i колькi гадзiнаў на гiсторыю Беларусi. Проста напiсана слова “гiсторыя”. У прынцыпе, калi мы ўчора абмяркоўвалi план, то ён задаволiў усiх”.
Закрануць змены нават старэйшыя класы, якiя ў сувязi з пераходам на 11-годку, школу будуць заканчваць у “экстрэмальных умовах”
Здановiч: “Нават у пераходным тыповым вучэбным плане для тых 9-10 класаў, якiя знаходзяцца цяпер у школе, i якiя будуць у такiм экстрэмальным рэжыме заканчваць школу, нават у iх напiсана гiсторыя 2 гадзiны”.
Настаўнiца гiсторыi мiнскай Гiмназii №12 Вольга Шаўцова пра надыходзячыя змены ведае. Кажа, што нiбыта нават iснуе адмысловы падручнiк для новага прадмета. Праўда рыхтаваўся ён пад 12-годку:
“Я пра гэта чула, я ведаю, што ёсць падручнiкi, iх ужо падрыхтавалi. I там гiсторыя iдзе як iнтэграцыйны курс. Гэта значыць, што ў адным падручнiку паслядоўна будзе выкладацца гiсторыя сусветная…. ну i гiсторыя Беларусi, калi гэтыя працэсы ахоплiваюць нашу тэрыторыю. Падручнiк будзе адзiн, але ён быў падрыхтаваны для 12-гадовай школы. Што будзе цяпер з пачатку верасня, я не ведаю”.
Вольга Шаўцова расказвае, што з настаўнiкамi гiсторыi наконт аб”яднання двух прадметаў нiхто не раiўся. Але, магчыма, гэта i добрая iдэя, калi б толькi рабiлася трошкi па-iншаму — настаўнiкi былi супраць выкладання гiсторыi роднай краiны па-руску:
“У нас не пыталiся пра тое, цi трэба аб”ядноўваць гэтыя курсы. Тым не менш многiя былi згодныя, але не ў такiм ракурсе. Мы, напрыклад, былi супраць таго, каб гiсторыя Беларусi выкладалася на рускай мове. Настаўнiкi гiсторыi ўсё ж такi выступаюць за тое, каб гiсторыя Беларусi выкладалася на роднай мове”.
Не зразумела, чаму i каму ўсё ж такi спатрэбiлася аб”яднаць “Сусветную гiсторыю” з “Гiсторыяй Беларусi”. Настаўнiкi i надалей маглi выкладаць гiсторыю нашай краiны “комплексна”. Як тое рабiла Вольга Шаўцова. Без агульнага падручнiка:
“Наогул гэта такi культурна-цывiлiзацыйны падыход. З гэтага пункту гледжання, гэта абсалютна правiльна. Я, напрыклад, у любым выпадку працую сiнхронна, хоць i не па iнтэграцыйным падручнiку. Я даю курс “сусветкi” i пасля разглядаю, якiя працэсы адбывалiся ў Беларусi, i як гiсторыя сусветная паўплывала на гэтыя працэсы ў нашай краiне”.
Вядомы пiсьменнiк i гiсторык Уладзiмiр Арлоў называе такi крок спробай ператварыць нашу гiсторыю з тысячагадовай у вельмi кароткую. Не выключае ён i таго, што чыноўнiкi пойдуць на скарачэнне гадзiнаў, адведзеных на гiсторыю Беларусi:
“Гiстарычная памяць – гэта вялiкая стваральная сiла, i гэта выдатна разумее любая ўлада. Ну, а наша ўлада гэтай сiлы папросту баiцца. Мы ўжо не першы год назiраем спробы ператварыць нашу гiсторыю з тысячагадовай ў гiсторыю вельмi кароткую, якая пачынаецца можа толькi ў 20-м стагоддзi. Гэта чарговы крок. Мы з”яўляемся сведкамi рэдагавання гiсторыi, якую падпарадкоўваюць iдэалагiчным нормам. Не выключана, што будуць скарачаць гадзiны…”
Адзначу, што аб”яднанне гiсторыi Беларусi з сусветнай гiсторыяй – з”ява не новая. Гэты крок вяртае нас у савецкiя часы. Калi iснаваў толькi адзiн прадмет “Гiсторыя”, i выкладаўся па-руску.
Наста Iгнатовiч

Ещё интересные новости

Последствия непогоды в деревне Вархи Городокского района. 9 июля 2025 года, Витебская область.
Общество

Мощный смерч прошел через деревню Вархи в Городокском районе

09.07.2025

В окрестностях деревни Вархи, расположенной в Городокском районе, вероятно, пронесся разрушительный вихрь. Появились снимки, демонстрирующие нанесенный ущерб.

Читать
Рысь

Туристы на пешеходном турмаршруте из Ивенца в Раков встретили рысь с рысятами

07.07.2025
Оранжевый уровень опасности объявили на четверг

Оранжевый уровень опасности объявили в Беларуси из-за жары

02.07.2025
Пенсионер утонул в колодце на участке в Воложинском районе

Пенсионер утонул в колодце в деревне Татары Воложинского района

28.06.2025

В Воложинском районе при обрушении стены ФАПа погиб рабочий

23.06.2025

Последние новости

ДТП недалеко от населенного пункта Рассолишки Воложинского района

ДТП в Воложинском районе: работники МЧС спасли двух женщин

17.07.2025

Учёные выяснили неожиданные факторы ускорения старения

16.07.2025
На трассе M6 в Воложинском районе автобус съехал в кювет

На трассе M6 в Воложинском районе автобус съехал в кювет

16.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал