На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца халаднаватае і дажджлівае надвор’е, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Сёння днём па ўсёй тэрыторыі краіны месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра складзе ад 14 да 20 градусаў вышэй за нуль. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях паветра прагрэецца да плюс 23 градусаў. 5 і 6 верасня пераважна па паўднёвым захадзе пройдуць дажджы. Начныя тэмпературы складуць 7—13 градусаў цяпла, удзень чакаецца 14—20 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе будзе прыметна цяплей: ноччу 11—16 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень — плюс 21—25 градусаў. Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у канцы тыдня вільготнае паветра, што паступае ў Беларусь з Балтыйскага мора, зноў прынясе кароткачасовыя дажджы.
Жнівень гэтага года быў самым цёплым з усіх летніх месяцаў, адзначыла Вольга Фядотава. Сярэднямесячная тэмпература склала 18—21 градус, што на 2—3 градусы вышэй за кліматычную норму. Такі цёплы жнівень адзначаўся толькі другі раз за апошнія 60 гадоў (яшчэ цяплейшы ён быў у 1992 годзе).
Апошні месяц лета быў бедны на ападкі: у сярэднім выпала толькі 32 мм, або 42 працэнты да кліматычнай нормы. Такая невялікая колькасць ападкаў у жніўні адзначаецца адзін раз у 10 гадоў. Што датычыцца верасня, то, як мяркуецца, па тэмпературы і ападках ён будзе блізкі да сярэдніх шматгадовых значэнняў, адзначыла спецыяліст. Сярэдняя тэмпература складзе 11—13 градусаў цяпла, а колькасць ападкаў — 50—70 мм. Гэта будзе класічны верасень з умерана цёплым надвор’ем, дажджамі і невялікім перапынкам на “бабіна лета”.
Мальчик хотел помахать маме и выпал с десятого этажа
Мальчик хотел помахать маме в окно и выпал с десятого этажа. Спасти его не удалось
Читать