У апошнія дні лета і ў пачатку верасня на тэрыторыю Беларусі будзе працягваць аказваць уплыў халодная паветраная маса з боку Скандынаўскага паўвострава, — паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.
У сувязі з гэтым сёння месцамі, а 31 жніўня амаль паўсюль па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы — галоўным чынам удзень.
Асабліва халаднавата будзе ўначы 30 і 31 жніўня, калі тэмпература паветра знізіцца да 3—9 градусаў, а на тарфяніках Палесся на глебе чакаюцца слабыя замаразкі да 0 — мінус 1 градуса. Тэмпература паветра ўдзень з пятніцы да нядзелі ўключна — ад 13 градусаў па поўначы да 20 па поўдні краіны. Згодна з папярэднімі прагнозамі, халоднае надвор’е з кароткачасовымі дажджамі чакаецца і на наступным тыдні. Разам з тым павышаная воблачнасць і вільготнасць павысяць тэмпературу паветра ўначы да 7—12 градусаў. Удзень чакаецца 14—20 градусаў. У асобныя дні па поўдні краіны тэмпература паветра ўдзень можа павысіцца на 2—3 градусы.
Сяргей КУРКАЧ Звязда
Мальчик хотел помахать маме и выпал с десятого этажа
Мальчик хотел помахать маме в окно и выпал с десятого этажа. Спасти его не удалось
Читать