Сегодня: Пятница, 13 июня 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Общество

Мірны атам Беларусі

24.09.2007
| Общество

Карэспандэнт “Звязды” пабываў у інстытуце “Сосны”, дзе на глыбіні сем метраў пад зямлёй знаходзіцца працуючы ядзерны рэактар. Аўтобус з журналістамі спыніўся прыкладна за дваццаць метраў ад варотаў, за якімі пачынаецца тэрыторыя інстытута. У салон увайшла супрацоўніца “Соснаў” і адзначыла ў сваім спісе прозвішчы прысутных. Дакументы правяраць не стала. Хоць перад паездкай арганізатары папрасілі журналістаў падаць пашпартныя даныя і нават спіс абсталявання, якое бярэш з сабою (уключаючы дыктафон)…
Металічныя вароты з калючым дротам наверсе. Аўтобус праязджае ў іх, і журналісты апынаюцца на тэрыторыі інстытута. Яго кіраўніцтва сустракае гасцей, і мы ўсе разам едзем да будынка, які можна назваць сэрцам Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў “Сосны”.
Будынак, у якім знаходзіцца дзеючы атамны рэактар. Чатыры паверхі над зямлёй, чатыры — пад ёй. Усім журналістам выдаюць белыя халаты. Іх апранаюць кіраўніцтва інстытута і прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі, якія таксама прыехалі сюды. Лесвіца на ніжнія паверхі.
— Міхаіл Іванавіч, зараз сувязь перарвецца. Тут такія сцены магутныя! — звяртаецца намеснік генеральнага дырэктара інстытута Мікалай Груша да намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка, які спрабуе скарыстацца на лесвіцы мабільным тэлефонам.
Таўшчыня сцен і дзвярэй сапраўды ўражваюць. Напрыклад, таўшчыня металічных дзвярэй складае прыкладна 20 сантыметраў… Мы заходзім у пакой, у якім ля адной са сценаў знаходзіцца падкрытычны ядзерны рэактар. Паводле слоў Мікалая Грушы, гэта звычайны ядзерны рэактар, толькі ў яго “загружаецца паліва менш за крытычную масу”, неабходную для ланцуговай ядзернай рэакцыі, якая самападтрымліваецца.
Намеснік генеральнага дырэктара дадаў таксама, што ў рэактары выкарыстоўваецца высокаўзбагачаны ўран. У тым ліку ўран, узбагачаны да 90 працэнтаў.
Паліва было прывезена з Расіі яшчэ ў 1970-х гадах. Яно прызначалася для стварэння перасоўнай атамнай станцыі, якая тады стваралася ў інстытуце. Тады былі створаны два вопытныя ўзоры. “Гэта для ваеннай прамысловасці”, — патлумачыў Міхаіл Міхадзюк.
— А што стала з рэактарамі? — пацікавіўся я. “Пасля 1986 года праграму згарнулі”, — адказаў Мікалай Груша. У выніку рэактары разабралі. Корпус аднаго з іх сёння ўпрыгожвае тэрыторыю інстытута — ён прымацаваны да фантана. Другі корпус набыў мінскі забаўляльны клуб “Рэактар”.
— А ці няма небяспекі стаяць побач з уранам? — пацікавіліся журналісты. “Гэта зборка не нясе небяспекі. Бо патокі нейтронаў маленькія і назапашванне асколкаў дзялення з’яўляецца нязначным”, — па-навуковаму патлумачыў Мікалай Груша.
Сёння падкрытычны рэактар выкарыстоўваюць выключна ў навуковых мэтах. Напрыклад, пры пошуку карысных выкапняў.
Мы выходзім з памяшкання. Побач са мной ідзе Міхаіл Міхадзюк. Размова зноў вяртаецца да таўшчыні сцен і дзвярэй. “Вось я быў у памяшканнях, дзе ў Беларусі ядзерныя бомбы захоўвалі, дык там таўшчыня сцен ад трох метраў і больш. Бетон такой якасці, што зламалі шэсць пік адбойнага малатка і адкалупалі толькі невялікі кавалак. Будавалася ў 1956 годзе. Пяць дзвярэй таўшчынёй ад метра да двух з паловай”, — падзяліўся ўражаннямі намеснік міністра.
Ён дадаў, што наведваў згаданы аб’ект пасля вываду ядзернай зброі. На маё пытанне, што ж там зараз знаходзіцца, Міхаіл Міхадзюк адказаў: “Бульбу захоўваюць. Там тэмпература плюс 6. Круглы год”.
Пераадолеўшы лабірынт калідораў і лесвіц, мы апынуліся ў лабараторыі радыяцыйных і хімічных працэсаў. Тут журналістам прадэманстравалі “камерцыйны” ўхіл інстытута. У радыяцыйна-тэхнічным комплексе на базе магутнага паскаральніка электронаў тут право-дзяць дэзінфекцыю шпрыцаў, перавязачнага матэрыялу і г. д.
Мы выходзім на вуліцу. Побач стаіць генеральны дырэктар інстытута Вячаслаў Куўшынаў. Пытаюся яго пра тое, наколькі вялікі прыбытак прыносіць “Соснам” выкананне працы па гаспадарчых дамовах (якія мы толькі што пабачылі). “Інстытут завалены заказамі на стэрылізацыю. Бо сёння гэта самы лепшы спосаб стэрылізаваць”.
З-за такога поспеху адпрацаванага ў інстытуце метаду стэрылізацыі медыцынскага абсталявання тут плануюць павялічыць магутнасці. Акрамя таго, як адзначыў Валерый Куўшынаў, расійскі бок прапаноўваў пабудаваць дадатковыя магутнасці, “каб прапускаць расійскія тавары, якія пастаўляюцца з Захаду на Усход. Але пакуль гэты праект не рэалізаваны. Пакуль нестыкоўкі арганізацыйныя”.
Паводле слоў генеральнага дырэктара, гаспадарчыя дамовы істотна дапамагаюць у дзейнасці інстытута. Сёлета іх заключана прыкладна на 1 млрд 200 млн рублёў.
Акрамя таго, сёлета інстытут мае “вялікую колькасць” дзярждамоў, звязаных з правядзеннем падрыхтоўчых работ па будаўніцтву АЭС на адной з дзвюх патэнцыйных пляцовак. “З-за гэтага мы маем вялікую суму”. На Краснапалянскай пляцоўцы інстытут “Сосны” каардынуе працу ўсіх удзельнікаў і выконвае некалькі ўласных заданняў (нарматыўная база, экалагічныя даследаванні).
Сяргей КУЗНЯЦОЎ Звязда

Ещё интересные новости

Природа Беларуси
Общество

5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды

05.06.2025

Каждый год 5 июня в Беларуси отмечается важный экологический праздник — День охраны окружающей среды. Этот день призван привлечь внимание общества к проблемам экологии и необходимости сохранения природных ресурсов для...

Читать
Барсук

Спасатели помогли барсуку в Воложинском районе

11.04.2025
Пожар ж/д станция Богданов

Здание вокзала загорелось на ж/д станции Богданов в Воложинском районе

08.04.2025
Погода в Беларуси

Зима возвращается в Беларусь

03.04.2025
Зубр

Сколько зубров живёт в Беловежской пуще в 2025 году

28.03.2025

Последние новости

Картофель

Лукашенко раскрыл картофельный заговор

10.06.2025
Природа Беларуси

5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды

05.06.2025
Лукашенко об историческом максимуме гибели скота

Лукашенко сообщил об историческом максимуме гибели скота в Беларуси

29.05.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал