Сегодня: Понедельник, 14 июля 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Общество

“КоммерсантЪ” не верыць “Белпошце”

10.11.2007
| Общество

Кіраўніцтва расійскай газеты “КоммерсантЪ” упэўненае ў тым, што выключэнне шэрагу расійскіх газет з падпіснога каталогу РУП “Белпошта” звязанае з незадавальненнем беларускіх уладаў асвятленнем у выданнях “КоммерсантЪ”, “Московский комсомолец” і “Независимой газете” беларускіх падзеяў.
У інтэрв’ю Рацыі намеснік галоўнага рэдактара газеты “КоммерсантЪ” Азер Мурсаліеў адзначыў, што яго здзіўляе не той факт, што цяпер у Беларусі немагчыма будзе падпісацца на гэтыя выданні, а тое, што гэта можна было рабіць раней.
– Мяркую, што прычына ў тым, што гэтыя выданні не ўпісваюцца ў інфармацыйную карціну, якую фармуюць у Беларусі.
Паводле Мурсаліева, гэта не першыя перашкоды, з якімі сутыкаецца “КоммерсантЪ” на тэрыторыі Беларусі.
– У нас перыядычна здараліся і здараюцца праблемы ў такіх краінах, як Беларусь. Праблемы былі ў нашых карэспандэнтаў. У нашага адмысловага карэспандэнта і фотакора, якія ўваходзяць у крамлёўскі пул. Падчас візіта Пуціна ў Беларусь нашых карэспандэнтаў спрабавалі не пусціць на прэс-канферэнцыю.
Як нагадаў Рацыі журналіст крамлёўскага пула Андрэй Калеснікаў, гэткі лёс на саміце кіраўнікоў краін СНД у Мінску тады напаткаў не яго аднаго.
– Калі вы памятаеце, менавіта журналісты гэтых выданняў былі выключаныя з ліку журналістаў, якія могуць наведаць саміт СНД у Мінску. Быў вялізны скандал. Амаль усе журналісты крамлёўскага пула дэманстратыўна выйшлі тады з залі на знак пратэсту.
Гэты выпадак, як згадвае Азер Мурсаліеў, быў “у фокусе” і таму атрымаў вялізны розгалас. Але бываюць у карэспандэнтаў “Коммерсанта” прыгоды і “драбнейшыя”. Такія, напрыклад, як прысуджэнне беларускаму карэспандэнту ў чэрвені мінулага году штрафу. Быццам бы за лаянку ў грамадскім месцы.
– Мы прызвычаіліся да гэтага, бо таксама працуем у большасці краінаў Сярэдняй Азіі. Такога плану падзеі, на жаль, нас ўжо перасталі здзіўляць.
У эканамічную немэтазгоднасць падпіскі на выдаленыя з каталога расійскія выданні Адрэй Калеснікаў таксама не верыць і толькі спачувае беларускім чытачам.
– Яны крыху розныя, але ў цэлым чытаныя ў Маскве і не толькі газеты. Вельмі шкада.
Азер Мурсаліеў запэўніў, што для іх важны кожны чытач, пазбаўлены магчымасці чытаць газету у Беларусі, а таму камерцыйныя і юрыдычныя службы выдавецкага дома “КоммерсантЪ” абавязкова разгледзяць магчымасць паўплываць на пазіцыю “Белпошты”.
Застаецца нагадаць, што ў чэрвені 2005 года ў пракуратуры Беларусі разглядалі магчымасць прыцягнення да адказнасці газеты “Московский комсомолец” за апублікаваны ў красавіку артыкул “Лукаблудие”, дзе, на думку дэпутата Віктара Кучынскага, меліся выказванні, якія абражаюць як нашу краіну, так і асабіста Аляксандра Лукашэнку.
Тады магчымасці прыцягнуць расійскіх журналістаў да адказнасці не знайшлі. Але вольнасці слова, як высвятляецца зараз, не даравалі.
Вадзім ДОЎНАР Радыё Рацыя

Ещё интересные новости

Последствия непогоды в деревне Вархи Городокского района. 9 июля 2025 года, Витебская область.
Общество

Мощный смерч прошел через деревню Вархи в Городокском районе

09.07.2025

В окрестностях деревни Вархи, расположенной в Городокском районе, вероятно, пронесся разрушительный вихрь. Появились снимки, демонстрирующие нанесенный ущерб.

Читать
Рысь

Туристы на пешеходном турмаршруте из Ивенца в Раков встретили рысь с рысятами

07.07.2025
Оранжевый уровень опасности объявили на четверг

Оранжевый уровень опасности объявили в Беларуси из-за жары

02.07.2025
Пенсионер утонул в колодце на участке в Воложинском районе

Пенсионер утонул в колодце в деревне Татары Воложинского района

28.06.2025

В Воложинском районе при обрушении стены ФАПа погиб рабочий

23.06.2025

Последние новости

Последствия непогоды в деревне Вархи Городокского района. 9 июля 2025 года, Витебская область.

Мощный смерч прошел через деревню Вархи в Городокском районе

09.07.2025

 СК рассказал подробности гибели водителя мопеда в Воложине

08.07.2025
Рысь

Туристы на пешеходном турмаршруте из Ивенца в Раков встретили рысь с рысятами

07.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал