У пятніцу 12 кастрычніка ў Нобелеўскім інстытуце ў Осла будзе абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Сёлета сярод намінантаў на атрыманне гэтай ганаровой прэміі 181 кандыдат, з якіх 135 прыватных асобаў і 46 арганізацый. Па шматгадовай традыцыі, Нобелеўскі камітэт нічога не паведамляе ні пра прэтэндэнтаў, ні пра арганізацыі, якія іх вылучылі.
Але, як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, сярод прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міру, якія патрапіў ў шорт-ліст, — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. Нагадаем, што ў мінулым годзе Алесь Бяляцкі быў вылучаны на гэтую ганаровую прэмію і нават трапіў у шорт‑ліст (спіс найбольш верагодных прэтэндэнтаў).
Раней паведамлялася, што сярод прэтэндэнтаў 2007 года яшчэ адзін беларус, старшыня Беларускай сацыял‑дэмакратычнай Грамады, былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Таксама ў другі раз на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры намінаваны паэт Рыгор Барадулін.
Мальчик хотел помахать маме и выпал с десятого этажа
Мальчик хотел помахать маме в окно и выпал с десятого этажа. Спасти его не удалось
Читать