Сегодня: Понедельник, 14 июля 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Политика

Урад Латвіі адгукнуўся на зварот Аляксандра Мілінкевіча з просьбай не дапусціць закрыцця адзінай у Латвіі беларускай школы

21.03.2007
| Политика

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч у студзені 2007 года звярнуўся да прэм’ер-міністра Латвійскай рэспублікі Айгарса Калвыціса с просьбай прыкласці ўсе магчымыя намаганні дзеля захавання і развіцця адзінай у Латвіі беларускай школы, якая знаходзіцца ў Рызе. Школа апынулася на мяжы закрыцця, між іншым, з прычыны пазбаўлення падтрымкі з боку беларускай дзяржавы.
У адказе міністра адукацыі і навукі Латвіі, накіраваным Аляксандру Мілінкевічу, пазначаецца, што размова ўжо не ідзе пра закрыццё беларускай школы. Паводле дзейнага ў Латвіі заканадаўства ў галіне адукацыі, муніцыпалітэты маюць права рэарганізоўваць і зачыняць школы, але са згоды міністэрства адукацыі і навукі, якое не атрымлівала запыту аб закрыцці школы з боку Рыжскай гарадской Рады.
Міністэрства адукацыі і навукі Латвіі заявіла таксама аб гатоўнасці ўзяць удзел у перамовах па вырашэнні праблемаў школы. Звяртаючыся да прэм’ер-міністра Латвіі, Аляксандр Мілінкевіч казаў пра палітыку вынішчэння беларускай мовы і культуры, якую вядзе рэжым у Беларусі:
– Сучаснае кіраўніцтва Беларусі не рупіцца пра сваю нацыянальнаю меншасць, як гэта робяць усе краіны-суседзі, якія разумеюць, што дыяспара з’яўляецца моцным фактарам развіцця і дэмакратызацыі метраполіі, – адзначыў у лісце да прэм’ер-міністра Латвіі Аляксандр Мілінкевіч. – Сёння беларуская дыяспара ў краінах ЕС, Амерыкі і Канады выступае ў падтрымку працэсаў дэмакратызацыі Беларусі, звяртае ўвагу ўрадаў сваіх краінаў да палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Беларускі рэжым у адказ на гэта пазбаўляе дзяржаўнай падтрымкі нелаяльныя яму асяродкі беларускай дыяспары. Гэта адбываецца на фоне знішчэння беларускага школьніцтва ў Беларусі, поўная адсутнасць сярэдняй-спецыяльнай і вышэйшай адукацыі на роднай беларускай мове, палітыка актыўнага выцяснення з ужытку беларускай мовы ў самой этнічнай дзяржаве вядзе і да палітыкі дзяржаўнага неспрыяння беларускім школам за мяжой, – падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч.
У сітуацыі, якая склалася вакол беларускай школы ў Рызе, адзначыў Аляксандр Мілінкевіч, застаецца спадзяванне толькі на Латвійскую дзяржаву. Аляксандр Мілінкевіч выказаў перакананне, што захаванне і сур’ёзная падтрымка Латвійскай дзяржавай беларускай школы ў Рызе паспрыяе аб’яднанню дэмакратычна арыентаванай беларускай супольнасці Латвіі, захаванню асяродкаў беларускай культуры ў Еўропе і стане праявай рэальнай падтрымкі дэмакратычным працэсам у Беларусі.
Даведка: Беларуская нацыянальная супольнасць у Латвіі налічвае больш за 90 тысяч і з’яўляецца другой па колькасці ў краіне. У 1994 г. пры 15-й Рыжскай сярэдняй школе намаганнямі Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” была адкрыта падрыхтоўчая група, а з 1-га верасня 1994 г. пачаў працу першы клас Беларускай школы. З 1995 г. школа была прыпісана да 75-й рыжскай сярэдняй школы-гімназіі. На сённяшні дзень школа знаходзіцца ў вельмі цяжкім становішчы.

Ещё интересные новости

Картофель
Политика

Лукашенко раскрыл картофельный заговор

10.06.2025

В ходе посещения киностудии «Беларусьфильм» 10 июня, Александр Лукашенко рассказал о ходе расследования дела об умышленном создании дефицита картофеля.

Читать
Александр Лукашенко

Лукашенко подписал Указ о повышении тарифов на ЖКУ на 2025 год

30.01.2025
Воложинский райисполком

Исполком будет согласовывать руководителей частных компаний?

21.11.2024
Сейм Литвы

На выборах в парламент Литвы победила оппозиционная партия

28.10.2024
Выборы

Выборы президента Беларуси пройдут 26 января 2025 года

23.10.2024

Последние новости

Последствия непогоды в деревне Вархи Городокского района. 9 июля 2025 года, Витебская область.

Мощный смерч прошел через деревню Вархи в Городокском районе

09.07.2025

 СК рассказал подробности гибели водителя мопеда в Воложине

08.07.2025
Рысь

Туристы на пешеходном турмаршруте из Ивенца в Раков встретили рысь с рысятами

07.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал