Старшыня Еўрапейскага парламенту Ганс-Герт Пётэрынг (Hans-Gert Pottering) накіраваў віншаванні з нагоды 25 сакавіка Аляксандру Мілінкевічу і беларускаму народу.
– Для Беларусі наступае вырашальны момант, калі яна мусіць выбраць – альбо рухацца ў бок супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, як гэта зрабілі Грузія і Украіна, альбо заставацца яшчэ больш ізаляванай у якасці апошняй еўрапейскай дыктатуры, – адзначаецца ў лісце старшыні Еўрапарламенту лідэру дэмакратычных сілаў Аляксандру Мілінкевічу.
Ганс-Герт Пётэрынг падкрэсліў, што “святкаванне Дня Волі будзе важным тэстам для рэжыма Лукашэнкі і пакажа Еўропе наколькі сур’ёзнымі з’яўляюцца ягоныя нядаўнія словы адносна збліжэння з Еўропай.”
“Нягледзячы на трывожныя сігналы, якія ідуць з Мінска пра ціск на грамадзянскую супольнасць ды пераслед апазіцыі і нават яшчэ большае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека, я застаюся аптымістам і шчыра веру, што надыйдзе дзень, калі Беларусь нарэшце стане свабоднай, дэмакратычнай і адкрытай краінай”, – дадаў старшыня Еўрапейскага парламенту Ганс-Герт Пётэрынг у лісце да лідэра дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.
Лукашенко раскрыл картофельный заговор
В ходе посещения киностудии «Беларусьфильм» 10 июня, Александр Лукашенко рассказал о ходе расследования дела об умышленном создании дефицита картофеля.
Читать