Рух “За Свабоду” абвяшчае конкурс “Свабода – гэта…”. Жадаючыя прыняць удзел у конкурсе павінны даць сваё ўнікальнае азначэнне СВАБОДЫ, працягнуўшы фразу “Свабода – гэта…”. Дзесяць лепшых вызначэнняў СВАБОДЫ будуць нанесеныя ў будучым ў якасці надпісаў на кашулькі, а дзесяць аўтараў – пераможцаў атрымаюць каштоўныя прызы.
Мэта конкурсу даць магчымасць кожнаму задумацца над тым, што такое СВАБОДА, як мы яе разумеем і ці варта баяцца свабоды. Беларуская афіцыйная прапаганда робіць усе, каб мы забылі, што такое свабода.
Усе вызначэнні Свабоды будуць апублікаваныя на сайце mlinkevich.org. Аўтарытэтнае журы, у склад якога ўваходзяць Уладзімір Арлоў, Міхаіл Анемпадыстаў, Севярын Квяткоўскі, Кася Камоцкая і іншыя, вылучыць 10 лепшых вызначэнняў СВАБОДЫ.
Падвядзенне вынікаў адбудзецца 20 ліпеня 2007 года.
Вашы ўнікальныя азначэнні СВАБОДЫ просім адпраўляць на e-mail: konkurs@milinkevich.org або sms на нумар: +375299394062
Исполком будет согласовывать руководителей частных компаний?
Местные власти в республике могут обрести расширенные полномочия в области кадровых решений в различных структурах.
Читать