Унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі, падтрымка рэпрэсаваных і вяртанне амбасадара Польшчы ў Беларусь сталі тэмамі сустрэчы лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім.
– Мы з прэзідэнтам абмяркоўвалі якую роля можа адыграць Польшча ў дэмакратызацыі Беларусі. Я падкрэсліў аб неабходнасці вяртання ў Беларусь польскага амбасадара, што, на маю думку, палепшыла б нашыя двухбаковыя адносіны, – адзначыў па выніках сустрэчы Аляксандр Мілінкевіч.
Падчас размовы палітыкі дамовіліся таксама пра працяг праграм падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі.
– Мы працягнем нашыя праграмы дапамогі студэнтам, выключаным з ВНУ і людзям, звольненым з працы, – заявіў прэзідэнт Польшчы. – Польшча і надалей будзе падтрымліваць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі і зробіць са свайго боку ўсё магчымае, каб Беларусь далучылася да Еўрасаюзу.
Сёння ў другой палове дня лідэр дэмакратычных сіл Беларусі правядзе двухбаковыя перамовы з міністрам замежных спраў Польшчы Аннай Фатыгай, старшынёй Камітэта замежных спраў Еўрапарламента Яцэкам Сарыюшам-Вольскім і магчымым амбасадарам РП у Мінску спадаром Літвіным.
Исполком будет согласовывать руководителей частных компаний?
Местные власти в республике могут обрести расширенные полномочия в области кадровых решений в различных структурах.
Читать