Сегодня: Понедельник, 9 февраля 2026
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Политика

Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся з адкрытым лістом да старшыні Гродзенскага гарвыканкама

10.05.2007
| Политика

Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч накіраваў адкрыты ліст старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэту Аляксандру Антоненка з просьбай спыніць распачатую “рэканструкцыю” старога Гродна. “Прашу Вас спыніць рэалізацыю распачатай “рэканструкцыі” старога горада. Я гатовы прыняць актыўны ўдзел у распрацоўцы сучаснай праграмы адраджэння гістарычнай часткі Гродна і праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. У мяне ёсць магчымасць далучыць да гэтай працы лепшых экспертаў і рэстаўратараў Еўропы. Прапаноўваю супрацоўніцтва на карысць любімага горада.”
“Нашы горад адзіны ў Беларусі захаваў вялікую частку гістарычнай забудовы. Каштоўнасцю з’яўляецца ўвесь комплекс старога горада, а не толькі асобныя помнікі архітэктуры. Сёння ў нас ёсць добры шанец унесці Гродна ў спіс гарадоў культурнай і гістарычнай спадчыны ЮНЭСКА. Пасля правядзення “рэканструкцыі” такая магчымасць практычна знікне”, – адзначае Аляксандр Мілінкевіч у сваім лісце.
Лаурэат прэміі ім.Сахарава падкрэслівае, што архітэктурным помнікам Гродна патрэбная не рэканструкцыя, а рэстаўрацыя.
“У дачыненні да нашага старога горада варта выкарыстаць не тэрмін “рэканструкцыя” (перабудова), а рэстаўрацыя. Мяне перапаўняе боль магчымай страты сімвала Гродна – Каложскай царквы ХII стагоддзя. Будзе злачынствам яе “рэканструкцыя”, храму неабходна навуковая рэстаўрацыя. Спроба адбудаваць разбураную часам яго частку ў выглядзе муляжа з імітацыяй старажытных муроў фактычна знішчыць унікальны помнік беларускай архітэктуры. Каложа патрабуе “празрыстай рэстаўрацыі”: адноўленная сцяна павінна па структуры і матэрыялу адрознівацца ад існуючай. Толькі ў гэтым выпадку царква захавае статус помніка еўрапейскага значэння.”
Аляксандр Мілінкевіч звяртае ўвагу старшыні Гродзенскага гарвыканкама на ацэнку яго дзейнасці нашчадкамі.
“Аляксандр Ілліч, час, гісторыя, нашчадкі дадуць ацэнку Вашай дзейнасці на пасту старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэту. Я шчыра не хачу, каб Вы ўвайшлі ў гісторыю Гродна як мэр-разбуральнік. Няма нічога горш славы Герастрата.”

Ещё интересные новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома
Воложин

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

Читать
Картофель

Лукашенко раскрыл картофельный заговор

10.06.2025
Александр Лукашенко

Лукашенко подписал Указ о повышении тарифов на ЖКУ на 2025 год

30.01.2025
Воложинский райисполком

Исполком будет согласовывать руководителей частных компаний?

21.11.2024
Сейм Литвы

На выборах в парламент Литвы победила оппозиционная партия

28.10.2024

Последние новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025
Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал