Сёння адбылася сустрэча лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Зеевам Бен-Ар’е.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя магчымыя варыянты развіцця палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Зееў Бен-Ар’е адзначыў, што Ізраіль падтрымлівае і далучаецца да ўсіх ініцыятываў Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі.
Аляксандр Мілінкевіч прапанаваў стварыць беларуска-ізраільскую адукацыйную праграму, дзякуючы якой, моладзь з Беларусі мела б магчымасць удасканальваць веды ў галіне эканомікі, паліталогіі, дзяржаўнага будаўніцтва. Аляксандр Мілінкевіч абмеркаваў таксама з амбасадарам Ізраіля магчымасці падтрымкі сучаснай нацыянальнай беларускай культуры.
Пасля заканчэння сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Зеевам Бен-Ар’е, лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч адзначыў:
– Ізраіль – гэта краіна, значная частка жыхароў якой сваім паходжаннем звязаны з Беларуссю. Многія з грамадзянаў Ізраіля маюць тут сваякоў. Ёсць значная зацікаўленасць у Беларусі і з боку ізраільскага бізнэсу. Таму працэсы, якія адбываецца ў нашай краіне, не пакідаюць абыякавым тамтэйшае грамадства і ўплывовыя палітычныя сілы Ізраіля выказваюць намеры супрацоўнічаць з беларускімі дэмакратамі. І гэтая зацікаўленасць ёсць таксама з нашага боку, таму спадзяюся, што сённяшняя сустрэча гэта толькі пачатак нашых кантактаў, – сказаў Аляксандр Мілінкевіч.
25 августа 1991 года Беларусь провозгласила независимость
25 августа 1991 года стало важным днем в истории Беларуси и всего Советского Союза. Этот день ознаменовался принятием Декларации о государственном суверенитете Белорусской ССР
Читать