Сёння, 8 лютага, распачаўся аднадзённы візіт Аляксандра Мілінкевіча ў Брусэль. У межах Дня Беларусі ў Еўрапарламенце, арганізаванага фракцыяй Еўрапейскай народнай партыі-Еўрапейскія дэмакраты, лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл правядзе таксама шэраг важных сустрэч і перамоваў з кіраўніцтвам Еўрапарламента.
Тэмамі перамоваў стануць актуальныя пытанні палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі, а таксама перспектывы аднаўлення эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва аб’яднанай Еўропы з нашай краінай. Запланаваныя сустрэчы з старшынём Камітэта па міжнародных справах Еўрапарламента Яцэкам Сарыюшам-Вольскім (Jacek Saryusz Wolski), а таксама лідэрам парламенцкай фракцыі Еўрапейскай народнай партыі-Еўрапейскія дэмакраты (ЕPP-ED) Жозефам Даулам (Joseph Daul).
Падчас Дня Беларусі ў Еўрапарламенце адбудзецца шырокае абмеркаванне палітычнай сітуацыі ў Беларусі і верагодных сцэнароў яе развіцця. Удзел у абмеркаванні возьмуць дэпутаты Еўрапарламента, прадстаўнікі Рады ЕС, ПАРЕ, дзярждэпартамента ЗША.
Разам з Аляксандрам Мілінкевічам у Брусэлі знаходзяцца старшыня ПБНФ Вінцук Вячорка і сацыёлаг Андрэй Вардамацкі.
Лукашенко подписал Указ о повышении тарифов на ЖКУ на 2025 год
Александр Лукашенко подписал Указ о повышении тарифов на жилищно-коммунальные услуги на 2025 год. В результате платежи для населения за эти услуги увеличатся
Читать