Шаноўныя калегі,
Сітуацыя ў Беларусі і вакол яе абвастраецца. Існуе пагроза незалежнасці і эканамічнага крызісу.
Дэмакратычным сілам нашай краіны, як ніколі, вельмі важна аператыўна і адэкватна рэагаваць на выклікі часу. Сённяшні стан спраў унутры АДС можна ахарактарызаваць як нездавальняючы, па прычыне браку адзінства суб’ектаў кааліцыі па найбольш важных пытаннях унутры кааліцыйнага будаўніцтва. У такім стане АДС не могуць эфектыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны і спраўджваць тыя спадзяванні, якія ўскладаюць на нас грамадзяне Беларусі. Нам вельмі неабходныя канкрэтныя прапановы, скіраваныя на дасягненне кампрамісу.
Таму я вітаю прапанову старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі па тэрмінах, фармату і змесце Кангрэсу дэмакратычных сілаў, выкладзеная ў яго звароце ад 16 лютага 2007 года.
Гэта добры крок для пачатку дыскусіі аб вырашэнні праблемаў.
Таму я заклікаю ўсе суб’екты АДС і ўсё дэмакратычнае грамадства Беларусі як мага хутчэй выказаць сваё стаўленне да гэтай прапановы, якая знаходзяцца ў звароце В. Вячоркі, і сумеснымі высілкамі спрычыніцца да захавання такога неабходнага для нас усіх адзінства.
З павагай,
Аляксандр Мілінкевіч, Старшыня Палітычнай Рады АДС
Лукашенко подписал Указ о повышении тарифов на ЖКУ на 2025 год
Александр Лукашенко подписал Указ о повышении тарифов на жилищно-коммунальные услуги на 2025 год. В результате платежи для населения за эти услуги увеличатся
Читать