Сегодня: Понедельник, 19 января 2026
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Политика

А.Мілінкевіч патрабуе КДБ спыніць пераслед за іншадумства

16.07.2007
| Политика

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч накіраваў зварот да старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі РБ С.Сухарэнка і старшыняў абласных упраўленняў КДБ з патрабаваннем спыніць пераслед за іншадумства студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой па праграмах для рэспрэсаванай моладзі.
“У апошні час з боку супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі пашырылася практыка пераследу і ціску на навучэнцаў праграмы імя К. Каліноўскага. Супрацоўнікі камітэту запрашаюць студэнтаў-каліноўцаў на размовы на прыватных кватэрах, сустракаюць іх на чыгуначных вакзалах, калі стыпендыяты праграмы вяртаюцца ў Беларусь на вакацыі, наведваюць студэнтаў і іх бацькоў на ўласных кватэрах і па месцу працы. Нярэдка супрацоўнікі камітэта спрабуюць схіліць удзельнікаў праграмы імя К.Каліноўскага да так званага «супрацоўніцтва»”, – гаворыцца ў заяве лідэра дэмакратычных сіл.
Аляксандр Мілінкевіч звяртае ўвагу на тое, паводле наяўных у яго каманды шматлікіх фактаў, супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі падчас кантактаў з навучэнцамі праграмы імя К. Каліноўскага неаднаразова выкарыстоўвалі ў сваёй працы метады, якія парушаюць пералічаныя палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
“Інфармацыя пра факты ціску на моладзь – удзельнікаў праграмы К.Каліноўскага з боку Камітэту дзяржаўнай бяспекі, а таксама пра асобы датычныя да гэтага, з’яўляецца прадметам пільнай увагі з боку грамадзянскай супольнасці. Усім гэтым фактам будзе надавацца грамадская і міжнародная агалоска”, – падкрэсліваецца ў звароце лаўрэата прэміі Еўрапейскага Парламенту імя Андрэя Сахарава “За Свабоду думкі”
Аляксандр Мілінкевіч заклікае супрацоўнікаў КДБ у будучым устрымацца ад практыкі палітычна матываванага пераследу грамадскіх актывістаў і спыніць ціск, запужванне і спробы вярбоўкі ў дачыненні да студэнтаў-стыпендыятаў праграмы імя К.Каліноўскага.

Ещё интересные новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома
Воложин

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

Читать
Картофель

Лукашенко раскрыл картофельный заговор

10.06.2025
Александр Лукашенко

Лукашенко подписал Указ о повышении тарифов на ЖКУ на 2025 год

30.01.2025
Воложинский райисполком

Исполком будет согласовывать руководителей частных компаний?

21.11.2024
Сейм Литвы

На выборах в парламент Литвы победила оппозиционная партия

28.10.2024

Последние новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025
Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал