Папулярная беларуская спартыўная газета “Прессбол” усё ж патрапіла на Алімпіяду.
Нагадаем, у лютым сёлета яна была пазбаўленая алімпійскай акрэдытацыі рашэннем выканкаму Нацыянальнага алімпійскага камітэта. У НАКу лічаць, што “Прессбол” парушыў дамову аб супрацоўніцтве, бо не ўзгадніў загаловак матэрыялу “Олимпийская помойка. НИИсследованный миллиард” пра злачынную дзейнасць некаторых работнікаў НДІ фізкультуры і спорту.
Не дачакаўшыся вяртання акрэдытацыі, “Прессбол” знайшоў іншы спосаб патрапіць у Пекін. Вось што кажа ў інтэрв’ю Еўрарадыё галоўны рэдактар газеты Уладзімір Беражкоў:
“Мы падпісалі пагадненні з журналістамі з розных краінаў. Гэта – Расія, Казахстан, Украіна, Злучаныя Штаты і Латвія. Некаторыя журналісты працуюць пад сваім прозвішчам, некаторыя працуюць пад псеўданімамі. Гэта – прадстаўнікі СМІ, якія атрымалі акрэдытацыю ў Пекіне”.
Паводле словаў Беражкова, таксама згоду на супрацоўніцтва з “Прэсболам” далі спартсмены, менеджэры беларускай і расійскай алімпійскіх камандаў, якія будуць весці свае блогі на інтэрнэт-старонцы недзяржаўнага выдання.
Сколько заработали победители и призеры Олимпийских игр в Пекине
После того, как все награды Олимпиады-2008 были посчитаны, пришло время заняться калькуляцией иного рода. Подбить, так сказать, бабки, то есть премиальные золотых, серебряных и бронзовых призеров Игр.
Читать