Сегодня: Суббота, 19 июля 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Олимпиада-2008

Інтымнае жыцьцё ў Алімпійскай вёсцы

25.08.2008
| Олимпиада-2008

Аказваецца, на Алімпійскіх гульнях сэкс і спорт ня толькі сумяшчальныя, але й неразлучныя!
На час спаборніцтваў алімпійская вёска ператвараецца ў сэкс‑фэст, дзе залаты мэдаль — ключ да сэрцаў і пакояў тваіх жа супернікаў. На старонках брытанскай The Times колішні чэмпіён Англіі па настольным тэнісе й камэнтатар Мэт’ю Рыс раскрыў таямніцы інтымнага жыцьця алімпійцаў.
“Мяне часта пытаюцца, — піша Рыс, — ці сапраўды ў Алімпійскае вёсцы — жыльлёва‑забаўляльным цэнтры для найлепшых атлетаў з усяго сьвету — пануе такая сэксуальная вольніца, як пра тое кажуць. Мой адказ заўжды адзін і той самы: насамрэч, так яно і ёсьць.
Упершыню я ўдзельнічаў у спаборніцтвах у часе Алімпіяды ў Барсэлёне ў 1992 годзе, і за гэтыя 2 з паловай тыдні ў мяне было болей полавых партнэраў, чым за ўсё дагэтулешняе жыцьцё. Для мяне, тады 21-гадовага хлапчука з крывымі зубамі, Алімпіяда была баявым хрышчэньнем ва ўсіх сэнсах гэтага слова”.
Паводле слоў спартоўца, для многіх алімпійцаў Барсэлёна стала такім жа сымбалем сэксу, як і сымбалем спорту: вабныя шынкаркі й асыстэнткі ў кароткіх чорных спадніцах, захопленыя паклоньніцы на трыбунах і спартоўкі з тонкім станам. Прычым, ня толькі хлопцы змагаліся з сваёй увесьчаснай юрлівасьцю — жанчыны проста праменіліся гармонамі, кідаючы прагныя пагляды на атлетаў і дорачы ўсьмешкі, як канфэці.
Ніводны сьняданак ці перапынак на каву не абыходзіўся бяз прыемнай размовы з кубінскай скакухай ці швэдзкай тэнісісткай. А па тым, як спартоўцы выбывалі з спаборніцтваў, яны пачыналі кідацца адно на аднога з жарсьцю, блізкай да азьвярэньня.
“Наш сэкс‑маратон ня скончыўся ў Барсэлёне, — працягвае Рыс, — у 2000 годзе ў Сыднэі, на маіх другіх Алімпійскіх гульнях, ды й тут у Пэкіне, дзе я працую спартовым камэнтатарам, паўтарылася тое самае”.
Калі мужчына‑спартовец выйграе залаты мэдаль, то ён становіцца аб’ектам усеагульнага захапленьня й жаданьня, — нават такі дзіўны пэрсанаж як плывец Майкл Фэлпс, які стаў трыюмфатарам гэтых гульняў.
Аднак гэтае правіла працуе толькі ў адным кірунку. Залатыя мэдалісткі абсалютна ня ўзрушваюць сваіх калег‑мужчын.
Апошнія з большай ахвотай заляцаюцца да тых прыгажунь, што засталіся ў хвасьце забегу яшчэ на першым крузе.
Чым можна патлумачыць такія вольнасьці? Некалькімі прычынамі. Па-першае, тысячы прыгожых маладых людзей аказваюцца разам. Па-другое, у якасьці допінгу многія спартоўцы ў той ці іншай форме выкарыстоўваюць тэстастэрон, які павышае рэакцыю і выносьлівасьць, але гэты самы гармон адказвае за полавую актыўнасьць. Па-трэцяе, сам факт адрыву ад звыклае абстаноўкі і падарожжа ўзбуджае. Навукоўцы падлічылі, што полавыя органы мужчыны ў часе падарожжаў павялічваюць выпрацоўку спэрматазоідаў удвая.
Улады Пэкіна прынялі да ўвагі надмерную сэксуальную актыўнасьць спартоўцаў ды прыхільнікаў Алімпійскіх гульняў.
Пастаяльцам 90 тысяч нумароў 424 гарадзкіх гатэляў катэгорыі ад трох да пяці зорак раздалі 400 тысяч бясплатных прэзэрватываў. Яшчэ 100 тысяч высакаякасных прэзэрватываў з буклетамі пра ВІЧ‑інфэкцыю на ангельскай, францускай і кітайскай мовах бясплатна распаўсюджваліся ў клініцы Алімпійскае вёскі.

Ещё интересные новости

Олимпиада-2008

Сколько заработали победители и призеры Олимпийских игр в Пекине

29.08.2008

После того, как все награды Олимпиады-2008 были посчитаны, пришло время заняться калькуляцией иного рода. Подбить, так сказать, бабки, то есть премиальные золотых, серебряных и бронзовых призеров Игр.

Читать

Летние Олимпийские игры 2008 года закрыты

24.08.2008

Итоговая таблица Олимпиады-2008

24.08.2008

19 медалей и полтора миллиона долларов

24.08.2008

Самые громкие скандалы Олимпиады-2008

24.08.2008

Последние новости

ДТП недалеко от населенного пункта Рассолишки Воложинского района

ДТП в Воложинском районе: работники МЧС спасли двух женщин

17.07.2025

Учёные выяснили неожиданные факторы ускорения старения

16.07.2025
На трассе M6 в Воложинском районе автобус съехал в кювет

На трассе M6 в Воложинском районе автобус съехал в кювет

16.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал